«ДАЛІ́ВА»,

прыватнаўласніцкі герб. У блакітным полі сярэбраная перавязь з левага верхняга кута ў ніжні правы, на перавязі 3 чырвоныя 4-пялёсткавыя (або 5-пялёсткавыя) ружы; клейнод — 2 чорныя валовыя рагі, паміж імі 3 пастаўленыя адна над адной ружы. Існуе варыянт герба: поле чырвонае. Паводле падання, узнік у пач. 11 ст. У ВКЛ існаваў з пач. 15 ст. Гербам карысталіся больш за 130 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

А.К.Цітоў.

т. 6, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пу́цікі ’пацёкі, рагі (поту, слёз, дажджу і пад.)’ (Бяльк., Шымк. Собр., Касп.; рас., Шатал.; круп., шуміл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’ледзяшы’ (ЛА, 3; ушац., Нар. лекс.). Ад *пуцік ’дарожка’, памянш. да пуць ’шлях, дарога’, параўн. укр., рус. пу́тик ’дарожка’, в.-луж. pućik ’дарожка, сцежка’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКА́ПІ

(Okapia johnstoni),

парнакапытнае млекакормячае сям. жырафаў. Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах бас. р. Конга. Рэдкая жывёліна.

Даўж. цела каля 2 м, выш. ў карку да 1,2 м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невял. рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца. Корміцца лісцем. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў. Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.

Акапі.

т. 1, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пацёк, пацёкі, поцёкрагі, струменьчыкі, ручаі’, ’зацёкі’, ’кровападцёкі’ (Нас., Грыг., Юрч., Сл. ПЗБ, Ян., ТС; в.-дзв., Шатал.), пацёкі, поцяк(і), поцягі, паця́гвіны ’мокрае месца, тонкія ручайкі на крынічным месцы’ (слаўг., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і цячы́ (гл.). У лексемах з ‑г‑ (замест ‑к‑) уплыў народнай этымалогіі — ад’ідэацыя з цягну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рог I м.

1. мн. ро́гі рог;

але́нь скі́нуў ро́гі — оле́нь сбро́сил рога́;

2. мн. рагі́ (в вилах и т.п.) рога́;

рагі́ пячны́х ві́лак — рога́ печны́х вил;

3. мн. рагі́ муз. рог;

зайгра́ць у р. — заигра́ть в рог;

сагну́ць (скруці́ць) у барано́ў р. — согну́ть (скрути́ть) в бара́ний рог;

аблама́ць ро́гі — облома́ть рога́;

браць быка́ за ро́гі — брать быка́ за рога́;

загна́ць у казі́ны р. — загна́ть в у́гол, припере́ть к стене́;

наста́віць ро́гі — наста́вить рога́;

у чо́рта на рага́х — у чёрта на рога́х (на кули́чках);

каб свінні́ ро́гі, не сышла́ б з даро́гіпосл. кабы́ свинье́ рога́, всех бы со́ свету сжила́;

не дай бог свінні́ рогпогов. бодли́вой коро́ве бог рого́в не даёт

рог II мн. рагі́ м. у́гол;

на рагу́ ву́ліцы — на углу́ у́лицы;

р. стала́у́гол стола́;

р. ху́сткіу́гол платка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паляўшчы́на Вялікая бязлесная (без заліўных лугоў) тэрыторыя (Слаўг.).

Паляўшчына (вв. Рагі, Прудок, Добры Дуб, Рэкта) Слаўг., Паляўшчына (вв. Сакалоўка, Лабанаўка) Чэр.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ро́ўґала, ро́ўґало, раўга́ч ’плакса’ (Сцяц.), ро́ўгаць ’моцна плакаць’ (смарг., Сл. ПЗБ), якое Грынавяцкене супастаўляе з літ. raudóti ’тс’ (там жа, 4, 306). Можна згадзіцца з такім меркаваннем, дапускаючы мену літ. ‑d‑ > бел. ‑ґ‑ пад уздзеяннем раґі ’пацёкі на вокнах’. Лаўчутэ (Балтизмы, 129) у якасці балтыйскага адпаведніка падае літ. raudãlius ’плакса’, тлумачачы мену ‑d‑ > ‑g‑ у балт. мовах як заканамерную.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чэ́рава, ‑а, н.

1. Разм. Бруха, жывот. Нядоўга думаючы, .. [насарог] схіліў галаву ўбок і запусціў два страшэнныя рагі ў чэрава мастадонта. Маўр. Дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы. Развіццё плода ў чэраве маці. // перан.; чаго. Унутраная частка чаго‑н. Тумілін адчыніў вузкія дзверцы і знік у чэраве электрапечы. Савіцкі. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затаўчы́ 1, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; зак., каго-што.

Разм.

1. Збіць да паўсмерці, да страты прытомнасці. Супакоілі.. [манаха] рыбакі, што набеглі з усіх бакоў. А былі, напэўна, злыя, бо ледзь не затаўклі кулакамі. Бажко.

2. Абл. Уціснуць, уваткнуць што‑н. куды‑н. Нарэшце засталося ўсцягнуць падушкі. Адну на другую. Каб было высока. А рагі затаўчы ў сярэдзіну. Гарбук.

затаўчы́ 2, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; зак., што.

Заправіць затаўкай. Затаўчы кашу здорам.

затаўчы́ 3, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; зак.

Разм. Пачаць таўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рышто́к ’вадасцёкавая канава’ (ТСБМ, Сцяшк.; смарг., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), ’паток’ (швянч., Сл. ПЗБ), ’затока’ (трак., Сл. ПЗБ), ’сцежка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’паз у столі’ (шальч., Сл. ПЗБ), рышто́ка ’затока’ (чэрв., Сл. ПЗБ), рыштко́м, рышто́кам, рыштако́м, рышто́камі ’цурком’ (шальч., воран., трак., слонім, Сл. ПЗБ), рышт (паст., Сл. ПЗБ), рышто́кірагі поту, слёзы на твары’, ’пацёкі на вокнах’ (воран. ЛА 3), ст.-бел. ринштокъ, рыншторкъ ’сцёкавая канава’ (1580). Запазычанне з польск. rynsztok < с.-в.-ням. rinnstok, ням. Rinnstock ’тс’ (Булыка, Запазыч., 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)