Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КВАЛІФІКАВА́НАЯ ПРА́ЦА,
складаная праца, праца, якая патрабуе спец. падрыхтоўкі, наяўнасці ў работніка навыку, умення і ведаў для выканання пэўных відаў работ. Стварае за адзінку часу большую вартасць, чым некваліфікаваная (простая) праца. У адпаведнасці з гэтым К.п. аплачваецца вышэй, чым некваліфікаваная. Гл. таксама Заработная плата, Праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЫШУРО́ЧНАЯ РАБО́ТА,
работа, якая выконваецца па распараджэнню або з ведама наймальніка звыш устаноўленай працягласці рабочага часу. З.р., як правіла, не дапускаецца. Працоўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь абмяжоўвае яе і ўстанаўлівае вычарпальны пералік выключных выпадкаў, калі З.р. могуць быць дазволены. Прыцягненне да З.р. дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам або калектыўным дагаворам, пагадненнем. З.р. без згоды работніка дапускаюцца: пры правядзенні работ для прадухілення грамадскага або стыхійнага бедства, вытв. аварыі і неадкладнай ліквідацыі іх вынікаў, папярэджання няшчасных выпадкаў, аказання экстраннай мед. дапамогі работнікамі ўстаноў аховы здароўя, пры правядзенні грамадска неабходных работ па забеспячэнні насельніцтва вадой, асвятленнем, ацяпленнем. сувяззю і да т.п. Пэўныя катэгорыі работнікаў (цяжарныя жанчыны, жанчыны, якія маюць малых дзяцей, непаўналетнія, інваліды, хворыя) да З.р. не дапускаюцца. Працягласць З.р. таксама абмежавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕСІЯГРА́МА,
дакумент, у якім апісваюцца асаблівасці спецыяльнасці, прафесіі (псіхал., вытв.-тэхн., медыка-гігіенічныя і інш.). Уключае таксама кваліфікацыйны профіль, дзе даюцца колькасныя паказчыкі якасцей, неабходных работніку, псіхаграму (патрабаванні да псіхічнага стану і ўласцівасцей асобы работніка дадзенай прафесіі). На аснове П. вызначаецца прафес. прыдатнасць і ажыццяўляецца прафес. адбор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рабо́тнічак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк.да работнік. //Разм.зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а?Вышынскі.Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́ймічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Наёмная работніка, служанка; парабчанка. З сямі гадоў аддалі .. [Антолю] у наймічкі да дробных паноў-фальваркоўцаў.Якімовіч.Па багатым хутары ў далёкага дзядзькі .. [жанчына] была як за наймічку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сано́ўнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. Не менш як 60 скаргаў і прашэнняў паслала [Ганна] царскім саноўнікам.«Полымя».//Іран. Пра работніка, які зазнаўся на высокай пасадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабо́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто працуе; працаўнік.
Ён — добры р.
Адказны р.
2. Чалавек, які працуе дзе-н., прафесійна займаецца якой-н. дзейнасцю.
Работнікі друку.
Р. музея.
3. Той, хто абслугоўвае каго-н. сваёй працай.
Наняць работніка.
|| ж.рабо́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.рабо́тніцкі, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
медыцы́на, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць навук аб хваробах, іх лячэнні і прафілактыцы. Касмічная медыцына. □ [Падацюк:] — Вера была санітаркай у партызанах, медсястрой, бачыла работу ўрачоў, палюбіла медыцыну.Дуброўскі.
2.Разм. Пра медыцынскага работніка, урача. [Косця] з дакорам кідаў .. [Надзі]: — Эх ты, медыцына!Лынькоў.
[Лац. medicina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)