1. Азяблы. Пятрусь заварушыўся, нацягнуў посцілку на схаладнелыя плечы і заснуў глыбокім сном.Пестрак.// Які стаў халодным. Мерна, роўна шархала .. [Ганна],.. сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне.Мележ.
2.перан. Які стаў суровым, строгім. Вочы схаладнелі ад гневу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.
1. Памыліцца, палічыўшы каго‑н. за другога, што‑н. за другое. [Люба:] — Мне таксама здалося, быццам ён [Пятро Расчэня] прыехаў. Толькі я думала, што абазналася.Асіпенка.
2. Пазнаёміцца, звыкнуцца з чым‑н. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным,.. абазнаўся з варштатам і станкамі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Памянш.да рысора.
2.Разм. Каляска на высокіх рысорах. Увечары, калі .. [Міхась] блукаў на дварэ і чакаў брата, каб разам вячэраць, да іх хаты рыжы конь падкаціў добрую рысорку, на якой сядзелі Пятрусь і незнаёмы мужчына.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін.// Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.
2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця.Колас.
3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзька, ‑і, м.
1. Бацькаў або матчын брат; цётчын муж. Не вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь.Брыль.
2. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага ўзростам мужчыны. Тры дзяўчынкі, адна меншая за другую, туліліся да маці, з непасрэднай дзіцячай цікаўнасцю зыркаючы вочкамі на незнаёмых дзядзькоў.Дадзіёмаў.У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзвыча́йна, прысл.
1. У высокай ступені. Надзвычайна ўпарты. □ З галавой, з шчырасцю аддаўся Пятрусь надзвычайна карыснай справе.Нікановіч.
2. Вельмі, надта. Сярод вясковага люду аўтарытэт Самабыля, як краўца і слаўнага чалавека, стаіць надзвычайна высока.Колас.Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабі́на, ‑ы, ж.
Невялікае, звычайна закрытае, памяшканне спецыяльнага прызначэння (напрыклад, для пілота ў самалёце, вадзіцеля ў аўтамабілі, тэлефонных размоў і пад.). Кабіна для галасавання. Душавая кабіна. □ У празрыстай шкляной кабіне, асветленай гарачым майскім сонцам, на фоне чыстага сіняга неба быў відзён сілуэт кранаўшчыка.Грахоўскі.Пятрусь вылез з пілоцкай кабіны крыху збянтэжаны — ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло.Краўчанка.
[Фр. cabine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асцерага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Раіць асцерагацца каго‑, чаго‑н., перасцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, небяспечнага, што здольна зрабіць зло. — Ты толькі, Міхась, не накідвайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь.Колас.Але май на ўвазе, што яна, Зося, нічога не забыла і ніколі не забудзе. І мільёны не забудуць. І ты не асцерагай яе ад мінулага. Яна не баіцца яго.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКА́ЛЬ (Пятрусь) (Пётр Міхайлавіч; 25.8.1932, в. Крушыняны Беластоцкага ваяв., Польшча — 31.8.1996),
бел.паэт. Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1953), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у газ. «Гродзенская праўда», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», час. «Маладосць» (1957—60, 1980—83). З 1966 заг.літ. часткі Бел.рэсп. тэатра юнага гледача, з 1975 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—80 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыванняў сучасніка — асноўнае ў паэзіі М. Ёй уласцівы метафарычна асацыятыўная вобразнасць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры: зб-кі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы стол» (1964), «Акно» (1967), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978; Літ. прэмія імя А.Куляшова 1980), «Смак яблыка» (1981; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1984), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Аўтар п’ес «За лясамі дрымучымі» (з А.Вольскім, 1958), «Адчыніце, казляняткі!» (1970), «Дай вады, калодзеж!» (1971), «На ўсіх адна бяда» (1974; усе паст.Бел.рэсп. т-рам юнага гледача), «Марынка-крапіўніца» (з А.Вольскім, 1962, паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі). Выдаў кніжкі для дзяцей «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (1983), «Чарадзейная скарбонка» (1987), «Я гатую абед» (1989). На бел. мову пераклаў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), зб-к вершаў М.Валека «Крылы», А.Шасцінскага «Помню і люблю» (абедзве 1978) і інш.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1982;
Выбранае. Мн., 1994;
Заручыны. Мн., 1979.
Літ.:
Грачанікаў А Адлегласць ад сяўбы да жніва... // Полымя. 1976. № 4;
Баравікова Р. Адчуванне часу і дарогі // Маладосць. 1980. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
згу́стак, ‑тка, м.
Густая маса, камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці. Згустак смятаны. □ Пятрусь Саўчык выцер потным рукавом згусткі крыві і прышпорыў каня.Каваль.//перан.; чаго. Канцэнтрацыя, сканцэнтраванне чаго‑н. Рылееў не пісаў спецыяльна песні, песню стварыў народ, які адабраў самы згустак тэксту ў сорак радкоў з адной думы, названай Рылеевым «Смерць Ермака».«Беларусь».Верш «Мінула пара дзявочая...» — сапраўды выхаплены з жыцця згустак чалавечай радасці, замілаванасці, смутку.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)