Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скальд
(сканд. scald)
старажытнаскандынаўскі паэт-пясняр у дружыне вікінгаў або конунгаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рапсо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Вандроўны пясняр, збіральнік народных песень, выканаўца эпічных паэм у Старажытнай Грэцыі. Калісьці, у старой Эладзе, хадзілі вандраваць рапсоды.Дубоўка.
[Грэч. rhápsōdoi ад rháptō сшываю і ōdē песня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бая́нм.
1. (гармонік) gróße Zíehharmonika;
2. (паэт., пясняр) (áltslawischer) Díchter und Sänger
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лі́рнік, ‑а, м.
Гіст. Вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампаніруе сабе на ліры 1 (у 2 знач.). Пры самай сцяне прытуліўся лірнік. .. Ён круціць корбу ліры і спявае.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЯ́Н,
легендарны рускі пясняр (11—12 ст.). Упершыню згадваецца ў «Слове пра паход Ігаравы», аўтар якога называе яго ўнукам Вялеса (язычніцкага Бога ўсіх славян), з пашанай гаворыць пра яго паэтычнае майстэрства. Паводле меркаванняў, Баян быў дружыннікам кн. Святаслава Яраславіча і складаў песні-«славы» ў гонар князя і яго дружыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
певе́ц
1. спява́к, род. спевака́м.;
о́перный певе́цо́перны спява́к;
2.(поэт) уст.пясня́р, род. песняра́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АКЫ́Н,
паэт-імправізатар і пясняр, майстар вусна-паэт. творчасці ў казахаў, кіргізаў і некат. інш. народаў. Імправізуе ў форме песеннага рэчытатыву пад акампанемент домбры. Мастацтва імправізацыі патрабуе высокай прафес. падрыхтоўкі, ведання нар. жыцця, нар. творчасці і мовы, чым вылучаліся многія непісьменныя акыны. Шырокае прызнанне акыны звычайна набывалі пасля айтысаў — песенных спаборніцтваў.