рэзалю́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пастанова, прынятая ў выніку абмеркавання якога-н. пытання.

Праект рэзалюцыі.

2. Пісьмовае распараджэнне, рашэнне начальніка ў форме надпісу на дзелавой паперы.

Налажыць рэзалюцыю.

|| прым. рэзалюцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АГРА́РНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,

стратэгія і тактыка дзяржавы ў адносінах да сялянства, да вырашэння праблем агр. сектара. Вызначальная састаўная частка аграрнага пытання.

т. 1, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕ́МІКА (франц. polémique ад грэч. polemikos ваяўнічы, варожы),

спрэчка, дыскусія, сутыкненне поглядаў пры абмеркаванні якога-н. пытання ў друку, на дыспуце, сходзе.

т. 11, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сумне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Няўпэўненасць у праўдзівасці чаго-н., адсутнасць веры ў каго-, што-н.

Няма сумнення, што ўраджай будзе добры.

2. Замінка, непаразуменне, што ўзнікае ў працэсе вырашэння якога-н. пытання.

Узнікае с. наконт тэрміну завяршэння будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саймава́нне, ‑я, н.

Разм. іран.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. саймаваць.

2. Сумеснае абмеркаванне якога‑н. пытання; нарада. Пайшлі нарады, саймаванні, кіпела, быццам у віры. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяля́цкі:

дзяля́цкі падыхо́д да пыта́ння ine rein geschä́ftsmäßige Behndlung der Frge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вырашэ́нне н. (пытання, задачы) Lösung f -; Bilegung f - (канфлікта); Erldigung f - (уладжванне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэба́ты, ‑аў; адз. няма.

Абмеркаванне якога‑н. пытання; спрэчкі. Пасля даклада пачаліся дэбаты. Спыніць дэбаты. □ Пазіраючы ажыўлены рух навакол парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі .. пагадненняў. Лынькоў.

[Фр. debats.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардына́льны, ‑ая, ‑ае.

Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі. «Полымя».

[Ад лац. cardinalis — галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sidestep2 [ˈsaɪdstep] v.

1. адступа́ць убо́к

2. ухіля́цца (ад удару); адхіля́цца (ад пытання);

sidestep responsibility пераклада́ць адка́знасць;

sidestep facts замо́ўчваць фа́кты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)