Пятні́к ’гняздо, у якім паварочваецца вось варот’ (Нас., Касп., Нік. Очерки), ’прыстасаванне, пры дапамозе якога дзверы прымацоўваліся да вушакоў’ (Варл.), пя́тнік ’вушак, да якога прымацоўваюцца дзверы завесамі; вушак наогул’ (Бяльк., Мат. Маг.), укр. пʼятни́к ’крук, на які навешваюцца дзверы’, рус. дыял. пятни́к ’прыстасаванне для навешвання дзвярэй, варот’, славен. petník ’завесы ў варотах; вушак; парожак’. Прасл. дыял. *pętьnikъ, якое Бязлай (2, 32) параўноўвае з ц.-слав. пятьно ’шпора, астрога, пыж’, літ. pentìnas ’шпора’, ùžpentis ’шпора ў пеўня’, лат. piêsis ’шпора’. Міклашыч (239) выводзіў з *pęta ’пята’ (гл. пята́), Фрэнкель (571) меркаваў пра кантамінацыю *pęta і *pęti (гл. пяць). Гл. таксама напіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wad

[wɑ:d]

1.

n.

1) кава́лачак, камя́к -а́ m.а́ты, во́ўны)

2) тугі́ скру́так, па́чак -ка m.

a wad of bills — па́чак банкно́таў

3) клак -а, пыж -а́ m. (у стрэ́льбе, патро́не)

4) Sl. гро́шы pl., бага́цьце n.

2.

v.t.

1) затыка́ць

2) забіва́ць кла́кам

3) набіва́ць о́ўдру, матра́с)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)