ГАЛО́ЎЧЫЦКІ КАНА́Л,

меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўж. 33 км. Пачынаецца каля в. Бобрык, праходзіць каля в. Старыя і Новыя Галоўчыцы, вусце за 1 км на Пн ад в. Дземенка.

т. 4, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРУДЗЕ́ЧА,

рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

т. 6, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЦІ́ЦКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1895—1914 на чыг. ст. Пціч Мазырскага пав. (цяпер вёска і чыг. станцыя ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл.). Мела паравыя рухавікі. У 1908—13 працавала 40 чал., у 1913 выраблена дошак на 80 тыс. руб.

т. 13, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯМЕ́ГЛЯ,

рака ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 20,2 км, пл. вадазбору 62 км². Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Аляксандраўка, у ніжнім цячэнні называецца Руч. Вусце каля в. Лука. Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЦЯРЭ́ВІЧЫ 2-я,

вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км ад г. Мар’іна Горка і чыг. ст. Пухавічы, 105 км ад Мінска. 470 ж., 162 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАЧА́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА У Старадарожскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Пціч, за 15 км на Пн ад г. Старыя Дарогі. Пл. 0,45 км², даўж. 900 м, найб. шыр. 670 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, сярод балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, забалочаныя.

т. 14, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРО́ЗАЎКА,

вёска ў Беларусі, у Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г.п. Глуск, 184 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 382 ж., 104 двары (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 3, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСЛА́ЎКА,

рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ ад в. Ніўнае Акцябрскага р-на, вусце за 0,5 км на У ад в. Хвойня Петрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.

т. 11, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЦЬ,

рака ў Уздзенскім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 293 км². Пачынаецца на У ад в. Цялякава Уздзенскага р-на. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім і ніжнім цячэнні каналізаванае. Шыр. ракі 1—3,5 м. Берагі нізкія і абрывістыя.

т. 17, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЫ́ЧЫН,

вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Пціч, на аўтадарозе Асіповічы — в. Шышчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПдЗ ад Асіповіч, 194 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Фалічы. 285 ж., 110 двароў (1997). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)