«ПАЎДНЁВАРУ́СКІ РАБО́ЧЫ САЮ́З»,

рэвалюцыйная рабочая арг-цыя народніцкага кірунку ў Кіеве ў 1880—81. Засн. вясной 1880 членамі партыі «Чорны перадзел» Л.​М.​Кавальскай і М.​П.​Шчадрыным. Праграма «Саюза» прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, перадачу сродкаў вытв-сці ва ўласнасць народа, устанаўленне дэмакр. свабод; у якасці асн. тактыкі прапаноўвала «фабрычны тэрор» (псаванне машын, падпалы прадпрыемстваў, збіванне і забойства майстроў і фабрыкантаў). «Саюз» меў уласную друкарню, дзе друкаваў рэв. пракламацыі, распрапагандаваў каля 1000 рабочых. На працягу зімы і вясны 1881 «П.р.с.» разгромлены паліцыяй, кіраўнікі асуджаны на розныя тэрміны катаргі і ссылкі.

т. 12, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕ́СНЕВЫЯ ГРЫБЫ́,

мікраскапічныя грыбы, што ўтвараюць характэрныя налёты (плесні) на паверхні арган. субстратаў (харч. прадукты, папера, скура, тэкстыль і інш.). Належаць да розных сістэм. груп: ааміцэты, зігаміцэты, недасканалыя грыбы, сумчатыя грыбы і інш. Каля 250 відаў. Пашыраны ў глебе, раскладаюць арган. рэшткі і прымаюць удзел у іх мінералізацыі. Выклікаюць хваробы раслін, псаванне прадуктаў, разбурэнне прамысл. вырабаў і матэрыялаў.

Для П.г. характэрны паветраны міцэлій, які добра развіваецца на паверхні і ўнутры субстрату. Споры ўтвараюцца на гіфах. Выкарыстоўваюць П.г. для атрымання ферментаў, арган. к-т, антыбіётыкаў, вітамінаў.

т. 12, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Іспа́шка ’від арэнды зямлі, пры якой плацяць часткай атрыманага ўраджаю’ (полац., Нар. лексіка, 140), испа́шьпсаванне скацінай засеянага поля’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. Гл. пахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skażenie

н.

1. псаванне; скажэнне;

2. тэх. дэнатурацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zepsucie

н.

1. псаванне; пашкоджанне;

2. сапсаванасць, амаральнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расша́тывание

1. расхі́стванне, -ння ср.;

2. разла́джванне, -ння ср., псава́нне, -ння ср.; см. расша́тывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расстра́ивание ср.

1. расстро́йванне, -ння ср.; разла́джванне, -ння ср.;

2. разла́джванне, -ння ср.;

3. разла́джванне, -ння ср.;

4. псава́нне, -ння ср.;

5. хвалява́нне, -ння ср., псава́нне настро́ю; засмучэ́нне, -ння ср.; см. расстра́ивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЕНІЦЫ́Л (Penicillium),

род недасканалых грыбоў сям. маніліяльных. Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадуктаў, разам з інш. грыбамі ўтвараюць плесні на глебавых і інш. субстратах.

Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэра-зеленавата-блакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, ў выглядзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі. Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арган. к-т. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць П. залацісты (P. chrysogenum) і адзначаны (P. notatum), у сыраварэнні — P. camamberti і P. roqueforti.

С.​І.​Бельская.

Калоніі пеніцылаў: 1 — адзначаны; 2 — залацісты; 3 — распасцёрты; 4 — цыклапічны.

т. 12, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Verstümmelung f -, -en

1) кале́цтва, пашко́джанне

2) скажэ́нне, псава́нне, няве́чанне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Марна́цыяпсаванне, шкода’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да марнава́ць (гл. ма́рна). Суфікс ‑цыя ў размоўнай мове і зах.-бел. гаворках ужываецца для ўтварэння абстрактных назоўнікаў (драг. сміхо́цыя, штуке́нцыя). Аналагічна польск. marnacja ’марнаванне, страта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)