КУ́ЙБЫШАЎ Валяр’ян Уладзіміравіч (6.6.1888, г. Омск, Расія — 25.1.1935),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. З 1904 у рэв. руху бальшавікоў. За ўдзел у рэвалюцыі 1905—07 выключаны з Ваен.-мед. акадэміі ў Пецярбургу (1906). Неаднаразова быў арыштаваны і ў ссылцы. Адзін з кіраўнікоў Кастр. рэвалюцыі 1917 у г. Самара, удзельнік грамадз. вайны (пераважна як паліт. камісар). З 1921 чл.Прэзідыума, з 1926 старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі; кіраваў ажыццяўленнем плана ГОЭЛРО. Чл.ЦК (з 1922) і Палітбюро (з 1927) ЦКВКП(б), ПрэзідыумаЦКК (1923—26). У 1930—34 старшыня Дзярж. планавай камісіі. Паводле афіц. версіі, атручаны; у яго смерці абвінавачваліся падсудныя на т.зв. працэсе 21-го (працэс праватрацкісцкага блока). У 1935—91 яго імем наз.г. Самара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГА́НІН Мікалай Аляксандравіч (11.6.1895, Ніжні Ноўгарад — 27.2.1975),
савецкі дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1947—58). З 1937 старшыня СНК РСФСР, з 1938 нам. старшыні СНКСССР. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. саветаў шэрагу франтоў, з 1944 чл.Дзярж.к-та абароны і нам. наркома абароны; з 1947 нам. старшыні Савета Міністраў і адначасова ў 1947—49 міністр Узбр. Сіл, у 1953—55 міністр абароны СССР. У 1955—58 старшыня Савета Міністраў СССР. Чл.ЦККПСС у 1934—61; чл. Палітбюро, ПрэзідыумаЦК у 1948—58. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—62. За ўдзел у т.зв. «антыпартыйнай групе» (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.) у 1958 выведзены са складу ПрэзідыумаЦККПСС і вызвалены ад абавязкаў старшыні СМСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІМУ́К Андрэй Аляксеевіч (16.8.1911, в. Хветкавічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1999),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953).
Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1933). З 1953 ва Усесаюзным нафтагазавым НДІ (з 1955 дырэктар). З 1957 дырэктар Ін-та геалогіі і геафізікі Сіб.аддз.АНСССР, з 1958 нам. старшыні Сіб.аддз.АНСССР, з 1963 чл.прэзідыумаАНСССР. З 1988 саветнік прэзідыумаАНСССР. Навук. працы па тэктоніцы і нафтагазаноснасці Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна і нафтагазаноснасці Д. Усходу. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Тв.:
Нефтеносность палеозоя Башкирии М.; Л., 1950;
Миграция рассеянных битумоидов. Новосибирск, 1971 (разам з У.С.Вышамірскім, А.Э.Кантаровічам);
Геология нефти и газа Западаой Сибири. М., 1975 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ НАСТА́ЎНІК БЕЛАРУСІ,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. настаўнікам. выкладчыкам, выхавальнікам і інш. работнікам адукацыйных устаноў за заслугі ў пед. і выхаваўчай дзейнасці. Уведзена Пастановай ПрэзідыумаВярх. Савета БССР 23.11.1988. Існавала да 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ЎРАЧ БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. урачам за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі лячэбна-прафілактычнай дапамогі. Уведзена Пастановай ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 23.11.1988. Існавала да 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К Янка (Ян Аляксандравіч; 1887, в. Суботнікі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. — пасля кастр. 1939),
бел.паліт. і культ. дзеяч, публіцыст; адзін з арганізатараў і лідэраў нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1910-х г. удзельнік бел. гурткоў хрысц.-дэмакр. асветніцкага кірунку. У 1913—15 з А.Бычкоўскім, Б.Пачопкам і інш. выдаваў у Вільні каталіцкую газ.«Беларус». У 1918—20 арганіст у Лаварышкаўскім касцёле каля Вільні. Потым у віленскім касцёле св. Яна. З 1928 сакратар ПрэзідыумаЦКБеларускай хрысціянскай дэмакратыі, са студз. 1936 старшыня ПрэзідыумаЦКБел.нац. аб’яднання. У 1928—36 рэдагаваў газ.«Беларуская крыніца». Зазнаў ганенні польскіх улад, грашовыя штрафы, некалькі разоў зняволены ў турме. З 1938 рэдагаваў час.«Хрысціянская думка», дапамагаў у выданні с.-г.час. «Самапомач». У кастр. 1939 арыштаваны сав. органамі і вывезены з Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СІЧ (Mesić) Сціпе (н. ў 1935),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Харватыі, юрыст. Скончыў Заграбскі ун-т. За ўдзел у «харвацкай вясне» 1971 (выступленні студэнтаў і інтэлігенцыі з патрабаваннем дэмакр. рэформ у тагачаснай Югаславіі) засуджаны на 2 гады турэмнага зняволення. Адзін з заснавальнікаў (1990) і ген. сакратар партыі Харвацкая дэмакратычная садружнасць (ХДС, лідэр — Ф.Туджман), якая выступала за незалежнасць Харватыі. З крас. 1990 кіраўнік урада Харватыі, адначасова з жн. 1990 чл.калект. кіруючага органа — Прэзідыума Югаславіі, з ліп. 1991 яго апошні старшыня. Праводзіў курс на распад Югаславіі, 5.12.1991 адкліканы з Прэзідыума харвацкім парламентам. З 1991 прэм’ер-міністр, з 1994 старшыня ніжняй палаты Сабора (парламента) незалежнай Харватыі. У знак пратэсту супраць аўтарытарных метадаў кіравання прэзідэнта Туджмана выйшаў у 1994 з ХДС і стварыў партыю Незалежныя дэмакраты Харватыі. Прэзідэнт Харватыі з 18.2.2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ТА ПЕРАМО́ГІ, Дзень Перамогі,
усенароднае свята ў краінах СНД — удзельніцах Вял.Айч. вайны 1941—45, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. Абвешчана Указам ПрэзідыумаВярх. Савета СССР 8.5.1945 у гонар перамогі Сав. Саюза над фаш. Германіяй. Адзначаецца штогод 9 мая (з 1965 непрацоўны дзень).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паво́ддаль, прысл. і прыназ.
1.прысл. На некаторай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Паселі [людзі на прывале] хто як мог.. Канваіры сядзелі паводдаль і ўміналі кансервы з хлебам.Ставер.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «паводдаль» выражае прасторавыя адносіны: указвае на прадмет ці асобу, на некаторай адлегласці ад якіх што‑н. размяшчаецца. Выпускнікі ціхенька размясціліся паводдаль сталоў прэзідыума.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАРО́ДНЫ ЎРАЧ СССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. урачам за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказання лячэбна-прафілактычнай дапамогі, за дасягненні ў працы і ўдзел у грамадскім жыцці. Уведзена Указам ПрэзідыумаВярх. Савета СССР ад 3.7.1979.