тамі́ць, тамлю́, то́міш, то́міць; то́млены; незак.

1. каго-што. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

2. каго-што. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

3. што. Вытрымліваць пры пэўных умовах для атрымання неабходных якасцей (спец.).

Т. цэлюлозу.

|| наз. тамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які сімулюе што‑н., прытвараецца. [Максім:] — Доктар гаворыць, што мы сімулянты і нам пара за працу брацца. Не трэба дарэмна прычыняць іншым клопаты. Машара.

[Ад лац. simulans, simulantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

disoblige

[,dɪsəˈblaɪdʒ]

v.t.

1) адмо́віцца зрабі́ць паслу́гу; не лічы́цца з жада́ньнем

2) прычыня́ць невыго́ду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

наноси́тьI несов.;

1. в разн. знач. нано́сіць;

2. (причинять) нано́сіць, прычыня́ць; см. нанести́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Msshelligkeiten pl непаразуме́нні, рознагало́ссі;

~ beriten прычыня́ць [рабі́ць] непрые́мнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

grieve

[gri:v]

1.

v.i.

мо́цна смуткава́ць, бедава́ць, паку́таваць

2.

v.t.

мо́цна засмуча́ць; прычыня́ць вялі́кі боль

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

доставля́ть несов.

1. (препровождать) дастаўля́ць;

доставля́ть това́р дастаўля́ць тава́р;

2. (предоставлять, давать) дава́ць;

доставля́ть возмо́жность дава́ць магчы́масць;

3. (причинять) прычыня́ць, рабі́ць; прыно́сіць; дава́ць;

доставля́ть беспоко́йство прычыня́ць (рабі́ць) кло́пат (турбо́ты);

доста́влять удово́льствие дава́ць задавальне́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́ляць, -яю, -яеш, -яе; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прычыняць боль, ціснуць, націраць.

Каменьчыкі ў чаравіках муляюць ногі.

2. перан., каму-чаму і без дап. Турбаваць, непакоіць, трывожыць.

Яму часта муляе якая-н. ідэя.

Муляць вочы каму (разм.) — назаляць каму-н. пастаяннай прысутнасцю.

|| зак. наму́ляць, -яю, -яеш, -яе; -яны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычыня́цца I несов.

1. (да чаго) служи́ть причи́ной (чего);

2. (да чаго) ока́зываться прича́стным (к чему);

3. происходи́ть, случа́ться;

1-3 см. прычыні́цца I;

4. страд. причиня́ться; доставля́ться; наноси́ться; см. прычыня́ць I

прычыня́цца II несов., возвр., страд. прикрыва́ться, притворя́ться; см. прычыні́цца II, прычыня́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sprawiać

незак. прычыняць, учыняць, рабіць, наносіць;

гл. sprawić 1, 2

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)