прысука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і ‑сучуся, ‑сучашся, ‑сучацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прымацавацца, далучыцца шляхам сукання. Нітка добра прысукалася.

2. перан. Разм. Прывязацца, прычапіцца, прыдрацца. — Прысукаўся аканом з двара, што я капу панскага ячменю ўкраў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыцо́паць экспр. ’прыйсці’ (ТС). Параўн. рус. урал. прицо́патьсяпрычапіцца, прывязацца’; ’падысці, далучыцца’; ’накінуцца на ежу’. Прэфіксальны дзеяслоў гукапераймальнага характару (гл. цо́паць, цоп).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкара́скацца ’прывязацца, прычапіцца, прыстаць’ (Байк. і Некр., Растарг., Янк. 1, Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кара́скацца ’карабкацца’ (гл.) з развіццём (зменай) семантыкі; параўн. аналагічнае зах.-бранск. прикара́скатьсяпрычапіцца да некага дакучліва’. Бяспрэфіксны дзеяслоў надзейнай этымалогіі не мае. Спроба яшчэ Брукнера (219) звязаць з кара́сь, паўтораная таксама ЭСБМ (4, 264), выглядае зараз этымалагічным кур’ёзам. Падаецца, што лагічней бачыць тут рэгрэсіўную дысіміляцыю выбухной групы ‑[пк]‑ у кара́бкацца > ‑[ск]‑ у кара́скацца, абумоўленай, магчыма, экспрэсіўным ужываннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстава́ка ’той, хто хутка стамляецца’; ’надакучлівы чалавек’ (Янк. 3.). Да прыста́ць, прыстава́ць ’стаміцца, змагчыся; прычапіцца да каго-небудзь’ < стаць. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстра́ць ’прысохнуць, прыстаць; прыстаць, прычапіцца’ (Юрч.), параўн. рус. дыял. пристре́ть ’прыстаць, перадацца каму-небудзь (пра хваробу)’, укр. пристрі́ти ’сурочыць’. Гл. прыстрэ́ч, на семантыку магло паўплываць збліжэнне з прыста́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысляпі́ць (прысьляпі́ць) ’прываражыць, прычараваць’ (пух., З нар. сл.), прысляпі́цца ’прыстаць, прычапіцца’ (Жд., Мат. Гом.; люб., Жыв. НС). Да ляпіцца, ліпнуць (гл.) пад уплывам фразеалагізма сляпіцаю лезці (у вочы) ’нахабна, назойліва лезці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысука́цца ’прымацавацца, далучыцца шляхам сукання’ (Нас., ТСБМ), ’размясціцца вельмі блізка; прывязацца, прычапіцца, прыдрацца’ (Нас., Жд., ТСБМ; пух., Сл. ПЗБ; ТС), прысучы́цца ’прывязацца’ (Ласт.), прысу́чыцца ’тс’ (ТС), прысучы́цца ’пасватацца’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

Разм. Прычапіцца да каго‑, чаго‑н. Чаратун узяў пад рукі Валодзю і Стахея Іванавіча, Віця падчапіўся з другога боку Валодзі, а я за дзеда. Місько. — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. — ..А назад можна на таварняку. Там якраз пад’ём, поезд ідзе ціха, падчэпіцеся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убі́цца

1. разм. (улезці, забрацца куды-н.) indringen* vi (s); sich inschleichen* (цішком); hininschlüpfen vi (s);

2. (прычапіццапра хваробу) sich nhängen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

attach [əˈtætʃ] v.

1. прымацо́ўваць, прыкле́йваць, прывя́зваць;

attach a rope to smth. прывя́зваць вяро́ўку да чаго́-н.

2. attach (great) importance/significance/value/weight to smth. надава́ць чаму́-н. (вялі́кае) значэ́нне

3. : attach oneself to smb. прыста́ць, прычапі́цца да каго́-н. (перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)