аб’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Утварыць адно цэлае з чаго-н.

А. два раёны ў адзін.

2. Згуртаваць.

А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру.

|| незак. аб’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыі́т

(ад ар. ši’a = група прыхільнікаў)

паслядоўнік шыізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прагматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прагматызму; заснаваны на прагматызме. [М. Гарэцкаму] аднолькава чужыя.. прагматычны погляд на літаратуру як ілюстрацыю сацыялагічных тэзісаў і эстэтычныя тэорыі прыхільнікаў чыстага мастацтва. Мушынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кангрэ́с, ‑у, м.

1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе. Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру. Першы кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыянала.

2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.

[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fredensbewegung f - рух прыхі́льнікаў мі́ру, рух за мір

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аб’ядна́ць сов.

1. объедини́ть;

2. объедини́ть (сплоти́ть);

а. сі́лы прыхі́льнікаў мі́ру — объедини́ть (сплоти́ть) си́лы сторо́нников ми́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

following1 [ˈfɒləʊɪŋ] n.

1. гру́па прыхі́льнікаў

2. the following насту́пнае, вось што;

He said the following. Ён сказаў наступнае/вось што.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

canvass

[ˈkænvəs]

1.

v.t.

1) зьбіра́ць падпі́счыкаў, ахвя́ры або́ галасы́, вэрбава́ць прыхі́льнікаў

2) дакла́дна перагляда́ць

3) падлі́чваць галасы́ (пры галасава́ньні)

2.

n.

1) вэрбава́ньне прыхі́льнікаў; вы́барчая кампа́нія

2) хаджэ́ньне ад ха́ты да ха́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛАМБРА́КІС ((Lamprakēs) Грыгорыс) (3.4.1912, Керасіца, Грэцыя — 27.5.1963),

дзеяч грэч. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Па прафесіі ўрач. Удзельнік грэч. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. З 1961 дэп. парламента Грэцыі. Выступаў за мір і ўсеагульнае раззбраенне, супраць атамнага ўзбраення. З 1963 нам. старшыні Усягрэч. к-та барацьбы за аслабленне міжнар. напружанасці і за мір. 22.5.1963 смяротна паранены паліт. праціўнікамі ў час сходу грэч. прыхільнікаў міру ў г. Салонікі. Сусв. Савет Міру засн. у 1963 Міжнар. прэмію Міру імя Г. Ламбракіса.

т. 9, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНФАРМІ́СТЫ (англ. conformist літар. згодны),

пашыраная назва прыхільнікаў дзярж. англіканскай царквы у Англіі, якія прымаюць яе догматы і абрады і выступаюць супраць іх змен.

т. 8, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)