1. Схавацца і прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Аўгіня асцярожна ўвайшла ў двор, ціхенька расчыніўшы веснічкі, і стаілася за вуглом, каб не папасціся каму на вочы.Колас.Стаіўся на печы і я, не дыхну, чакаючы, што скажа свякруха.Адамчык.Адсюль відаць хмызняк перад дарогай, у якім стаіліся, замерлі штурмавыя групы.Ваданосаў.//Прытаіцца, чакаючы каго‑, што‑н. Змоўкла і Аксана. Стаілася, напружылася, ператварылася ўся ў слых — яна, па ўсім відаць было, хацела першая пачуць Мішэлеву хаду.Сачанка.[Дзяркач] выцягнуў шыю і насцярожыўся, як той кот, што стаіўся над мышынай норкай.Чавускі.// Прыціхнуць, зменшыць актыўнасць. Шаройка, пасля таго, як яго знялі з брыгадзіра, стаіўся, прыціх, нават на вуліцы рэдка паказваўся.Шамякін./ Пра лес, бор, дрэвы і пад. Наставала мяккая, лагодная ноч. Лес стаіўся, натапырыўся, — слухаў. Злягаўся снег.Пташнікаў.Недзе ў сінечы неба спяваў жаўрук. Яго трапяткая песня звінела над полем, як струна на скрыпцы. І ўсё навокал сцішылася, нават вецер стаіўся ў леташняй парудзелай траве.Асіпенка.
2. Не прызнацца ў чым‑н. Але цяпер .. [Ганя] стаілася. Нічога не адказала.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зале́гчы
1. sich hínlegen;
зале́гчы спаць sich schláfen légen, sich aufs Ohr légen;
2. (прытаіцца) sich verstécken;
зале́гчы ў заса́ду sich in den Hínterhalt légen, sich auf die Láuer légen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
затаі́цца, ‑таюся, ‑тоішся, ‑тоіцца; зак.
1. Схавацца, прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Хлопцы затаіліся ў засені кустоў бэзу і сачылі адтуль за малымі.Шыловіч.Маленькі краб, выкінуты хвалямі на бераг, затаіўся пад каменем, дзе засталося крыху вільгаці, і пагражальна варушыць чорнымі клюшнямі.Бяганская.//перан.Разм. Імкнучыся застацца нявыяўленым, часова спыніць сваю дзейнасць. — Нам неабходна ўстанавіць пастаянны нагляд за Грыбоўскім і дзедам Гаўрылам. Толькі дзейнічаць трэба вельмі асцярожна. Пачнём ім мазоліць вочы, яны адразу здагадаюцца, затояцца...Курто.Белыя затаіліся, чакаюць большых сіл.Галавач.
2.перан. Скрыць, утаіць ад іншых свае думкі, пачуцці. Затаіцца ў сабе. □ Магла б тады ў крыўдзе затаіцца, Замкнуць давер’я дзверы на ключы І з пуцявіны выбранае збіцца, Навобмацак уперад ідучы, Калі б не дзядзька той мяне суцешыў.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засе́сці
1. (зашто-н.) sich sétzen;
засе́сці за рабо́ту sich an die Árbeit máchen;
2. (дзе-н.) sich féstsetzen аддз.;
засе́сці до́ма zu Háuse hócken;
3. (прытаіцца) sich verstécken;
засе́сці ў заса́ду sich in den Hínterhalt légen, sich auf die Láuer légen;
4. (завязнуць) stécken bléiben*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)