przystanek, ~ku

przystan|ek

м.

1. прыпынак;

~ek autobusowy — аўтобусны прыпынак;

2. чыг. паўстанак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сала́ш, ‑а, м.

Абл. Будан. Дзед Талаш ведаў у пушчы мазырскіх лясоў спрытна пабудаваныя салашы, дзе летам мелі прыпынак смалакуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tramwajowy

трамвайны;

przystanek tramwajowy — трамвайны прыпынак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

autobusowy

аўтобусны;

przystanek autobusowy — аўтобусны прыпынак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

намянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак., што.

Натачыць касу мянташкай. Толькі на хвілінку прыпынак — намянціць касу — і далей, далей, далей. Як п’яны, узмахваў касою Міхась. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

halt1 [hɔ:lt] n. перапы́нак, прыпы́нак; спыне́нне;

come to a halt спыні́цца;

call a halt mil. абвясці́ць прыва́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́нне ’месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́нпрыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв. prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен. pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг. при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав. пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск. przystanekпрыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл. *pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́цыя Прыпынакбел. літ. канец XIX і пачатак XX ст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ЗДАНО́ВІЧ (Іван Усцінавіч) (6.6.1864, Мінск — 24.8.1915),

бел. ўрач, арганізатар шпітальнага абслугоўвання ў Мінскай губ. Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). Працаваў у Мінску (з 1904 гал. ўрач губ. бальніцы). Засн. школу сляпых і школу ўрачэбнай і гігіенічнай гімнастыкі (1897). Распрацаваў план рэарганізацыі бальніцы ў кваліфікаваную навук.-клінічную ўстанову. Непадалёку ад Мінска на беразе р. Свіслач знайшоў крыніцу з лекавай вадой, на базе якой у 1922 пабудаваны дом адпачынку. У гонар яго чыг. прыпынак быў названы платформай З. (цяпер ст. Ждановічы).

т. 7, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кане́чны, -ая, -ае.

1. Які мае канец, мяжу (у прасторы і часе); проціл. бесканечны.

Канечная велічыня (у матэматыцы — велічыня, што змяняецца ў пэўных межах, не роўная ні нулю, ні бесканечнасці).

2. Тое, што і канцавы.

К. прыпынак.

3. Тое, што і канчатковы (у 2 знач.).

К. вынік.

К. прадукт.

|| наз. кане́чнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)