1) раздзел вершазнаўства, які змяшчае класіфікацыю метрычна значных гукавых элементаў мовы, рытмікі, вымаўлення, націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў, іх суадносіны ў вершы. Тэрмін «П.» перайшоў у сучаснае літ.-знаўства з ант. Грэцыі, дзе П. называлі раздзел граматыкі, у якім раскрываўся сэнс націску (першапачаткова музычнага), а таксама працягласці вымаўлення складоў. У 18—19 ст. азначаў сукупнасць правіл вершаскладання. Цяпер ён выкарыстоўваецца гал.ч. пры аналізе вершаваных сістэм, іх моўных магчымасцей і рэсурсаў. Так, калі гавораць пра сілабічны верш, то падкрэсліваюць, што ён не зусім адпавядаў прасадычным якасцям бел. мовы (разнамесны, рухомы націск), а таму саступіў сваё месца сілаба-тоніцы, акцэнтнаму і свабоднаму вершу.
2) У шырокім сэнсе часам ужываецца як сінонім рытмікі (і шырэй — вершаскладання) ці метрыкі.
Літ.:
Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тры́нды-ры́нды ‘лахманы (?)’: Pawiesiła tryndy ryndy / Nad akoniceju (свісл., Федар., 6). Параўн. укр.тринди‑ри́нди (перадача пустой, бессэнсоўнай гаворкі), рус.дыял.три́нды‑бри́нды ‘бяспутны чалавек’, польск.дыял.tryndy ryndy (прыпеў). Рыфмаванае спалучэнне слоў, першае з якіх з’яўляецца імітатывам, заснаваным на гукаперайманні тры́нды (гл. трындзець), параўн. укр.три́нды (прыпеў), рус.тры́нды‑тры́нды (імітацыя ігры на балалайцы), што могуць выводзіцца з больш простых гукаперайманняў, напрыклад, з трын, дын, гл. папярэдняе слова. Адносна ўкр.тринды Смаль-Стоцкі (Приміт., 178) мяркуе пра кантамінацыю ў межах ти́нди‑ри́нди (пустая гаворка), параўн. ти‑ди‑ди́ (прыпеў з песні) з першаснымі элементамі (ЕСУМ, 5, 569). Другая частка спалучэння, якая рыфмуецца з першай, можа суадносіцца з ры́нда ‘бяспутная, бадзячая без працы жанчына’ (Растарг.), ‘лянота, бесклапотнасць, неахайнасць’ (Жарт. песні), параўн. укр.палес.ри́нды ‘лахманы’, рус.дыял.ры́нда ‘лаянка на чалавека’, адносна паходжання якіх выказваюцца розныя версіі: гл. рында1 (< літ.rindà ‘няўклюда’), запазычанне з венг.rondy ‘лахманы’ (ЕСУМ, 5, 24), запазычанне з фін.ryntty ‘абарванец’ (Феакцістава, Номинативное воплощение абстрактной идеи: аўтарэф. канд. дыс., Екатеринбург, 2003, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прасо́дыя
(гр. prosodia = націск, прыпеў)
1) лінгв. сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове;
2) вучэнне аб суадносінах складоў у вершы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэфрэ́н, ‑а, м.
1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны.Ракітны.
2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.
[Фр. refrain.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Танана́ ’гурт, натоўп, чарада’ (Растарг.). Цёмнае слова. Магчыма, гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр.танана́ ’выгук здзіўлення’, рус.дыял.тана́кать, тананы́кать ’прыпяваць’, польск.tana ’прыпеў у песні’, балг.танани́кам, макед.танани́ка ’прыпяваць, спяваць сабе пад нос’, параўн. талалой ’шум, гам’ і талалойства ’зборышча, натоўп’, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 513.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус.лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лёлюшки, укр.лелё. Відавочна, да прасл.leleti/lelejati > бел.лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэфрэ́н
(фр. refrain)
1) радок ці некалькі радкоў, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы;
2) прыпеў у песні;
3) галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі ў музычнай форме ронда.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
refrain
I[rɪˈfreɪn]
v.i.
стры́мвацца
I refrained from comment — Я ўстрыма́ўся ад заўва́гі
to refrain from smoking — стрыма́цца ад курэ́ньня
II[rɪˈfreɪn]
n.
рэфрэ́н -у m.; прыпе́ў -ву m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
chorus
[ˈkɔrəs]1.
n., pl. -ruses
1) хор -у m.
2) музы́чная кампазы́цыя для хо́ру
3) прыпе́ў -ву, рэфрэ́н -у m.
2.
v.t.
1) пяя́ць, гавары́ць у адзі́н го́лас
2) выка́зваць зго́ду
•
- in chorus
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лю́лі!люлі‑люлі! — прыпеў у песні-калыханцы, ужываецца пры закалыхванні дзіцяці (Нас., ТСБМ). Укр.лю́лі, лю́лі‑лю́лі, рус.люли́, люлю́, польск.lu‑lu, lu‑li, чэш.luli, серб.-харв.љу̑, љу̏, балг.люли, лю‑лю. Выклічнік мовы дзіцяці. Параўн. падобныя літ.liū̃lia, liū̃li, лат.lul̃luo, lul̃lu, luļļu, ням.lullull, швед.lulla, а таксама ст.-інд.lṓlati ’рухаецца туды-сюды’ (Фасмер, 2, 545–546; Слаўскі, 4, 349; БЕР, 3, 578). Сюды ж лю́лінькі, лю́лічкі ’спаць’ (Нас.), люляшынкі ’тс’ (Федар. Дад.).