Прыпаса́цца ’прызвычаіцца’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, да пасава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

притере́ться сов., прост.

1. прыце́рціся;

2. перен. абвы́кнуць, абвы́кнуцца, прывы́кнуць, прызвыча́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przyzwyczaić się

зак. прывучыцца, прывыкнуць, прызвычаіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zwyknąć się

зак. звыкнуцца, прывыкнуць; прызвычаіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

used​2 [ju:st] adj. : get used to smth./doing smth. прызвыча́іцца, прывы́кнуць да чаго́-н./рабі́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абмя́цца, абамнуся, абамнешся, абамнецца; абамнёмся, абамняцеся; зак.

1. Прымяцца, ушчыльніцца, злегчыся.

2. перан. Прыжыцца, прызвычаіцца. Старшыня колькі разоў казаў: «Не ганяй ты.. [Амельку] задужа, пакуль абамнецца хлопец». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашля́хнуць ’супакоіцца, прызвычаіцца?’ (Брыль, Вітрыжы, Мн., 1972, 194). Няясна, параўн. гродз. шляхнуць ’прапасці, змарнець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уцягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прасунуцца ў вузкую адтуліну.

Нітка ўцягнулася ў іголку.

2. Прыняць удзел у чым-н., уключыцца ў што-н.

У. ў размову.

3. перан. Асвоіцца з чым-н., прывыкнуць, прызвычаіцца, прыахвоціцца да чаго-н.

У. ў работу.

У. ў гарэлку.

|| незак. уця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прына́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл).

2. Разм. Прызвычаіцца быць, бываць дзе‑н.; панадзіцца, унадзіцца. Так я прынадзіўся наведвацца .. [у піўнушку], аж зараз сорамна ўспомніць. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)