Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
◎ Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЎТАМАТРЫ́СА (франц. automotrice),
самаходны чыгуначны вагон з рухавіком унутранага згарання. Мае эл., мех. або гідрамеханічны прывод. Выкарыстоўваецца для перавозкі пасажыраў і перамяшчэння вагонаў; спец. аўтаматрыса — для мантажных і аварыйна-аднаўленчых работ на электрыфікаваных чыгунках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падпрэ́гчыся, ‑прагуся, ‑пражэшся, ‑пражэцца; ‑пражомся, ‑пражацеся; пр. падпрогся, ‑прэглася і ‑праглася, ‑прэглася і ‑праглося; заг. падпражыся; зак.
Разм. Пачаць цягнуць што‑н., памагаючы каму‑н.; прыпрэгчыся. — Максім занудзіўся без работы, — жартавала Параска. — Можа хоча ў прывод падпрэгчыся.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны.Новікаў.— Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.
2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгуля́тар, ‑а, м.
Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы.Васілёнак.Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне.Шамякін.//перан.Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Düsenantriebm -s, -e тэх.
1) сапло́вы прыво́д
2) рэактыўны рухаві́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Vórführungf -, -en
1) дэманстра́цыя, пака́з; відо́вішча, пастано́ўка
2) юрыд. (прымусовы) прыво́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЎТАКРА́Н,
аўтамабільны кран, самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб. шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т.