captivate

[ˈkæptɪveɪt]

v.t.

палані́ць; зачаро́ўваць, чарава́ць; ва́біць, прыва́бліваць; захапля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tentować

незак. уст. прывабліваць; спакушаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

привора́живать несов.

1. прываро́жваць, прычаро́ўваць;

2. перен. зачаро́ўваць, захапля́ць, прыва́бліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ама́мліваць ’маніць, прывабліваць’ (Нас.), амамлівацца ’захапляцца ліслівым падманам’ (Нас.). Праславянскі архаізм. Параўн. чэш. mamiti, славац. mamiti, польск. mamić, серб.-харв. ма́мити, макед. мами, балг. мамя ’маніць, прывабліваць’. Прасл. mamiti дало праз дысіміляцыю maniti (гл. Ван–Вейк, RÉS, 14, 73). Першаснасць формы mamiti пацвярджаецца ст.-грэч. μίμος мана’ (Младэнаў, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прива́живать несов.

1. прына́джваць; на́дзіць;

2. разг. прына́джваць; (привлекать) разг. прыва́бліваць, ва́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм.

1. каго-што. Лашчыць; прывабліваць. Была ранняя вясна, і сонца шчодра лагодзіла і ўгравала зямлю. Гроднеў. Той дом лагодзіць наша вока. Броўка.

2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца. Лагодзіць старэйшаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарну́ць, гарну́, го́рнеш, го́рне; гарні́; незак., каго-што.

1. Выцягваць, выграбаць што-н. дробнае, збіраючы ў адно месца.

Г. бульбу з печы.

2. перан. Набываць надта многа чаго-н. для сябе; прагна хапаць.

Ён горне да сябе ўсё.

3. Пяшчотна прыхіляць, туліць да сябе.

Маці гарнула сына да грудзей.

Ведаю, куды ты горнеш (перан.: схіляеш думку, справу).

4. Прыцягваць, прывабліваць (разм.).

Тэатр гарнуў і вабіў моладзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КО́РАНЬ слова,

галоўная частка слова, нязменная ў працэсе словаўтварэння і словазмянення (марф. дэрывацыі), носьбіт лексічнага значэння слова. У невытворных словах К. супадае з асновай. Значэнне К. больш канкрэтнае, чым значэнне афіксаў слова. Структурна К. падзяляюць на свабодныя — сустракаюцца на правах аўт. слова без афіксаў («сцян-а», «сцен-ка») і звязаныя — толькі ў спалучэнні з афіксамі («ада-мк-нуць», «за-вул-ак»). К., які заканчваецца галосным гукам, наз. адкрытым («аб-у-ць»), зычным — закрытым («з-бір-аць»; у бел. мове закрытыя К. заўсёды ва ўласнабел. назоўніках, прыметніках, лічэбніках і займенніках, за выключэннем асабовых займеннікаў я, ты, мы). У залежнасці ад колькасці К. словы падзяляюць на простыя — адзін К. («бульб-ін-а») і складаныя — больш аднаго К. («вад-а-лаз»). К. службовых слоў блізкія па значэнні да афіксаў, напр.: значэнне прыназоўніка і прэфікса «без» («без білета» і «безбілетны»), часціцы і прэфікса «не» («не прывабліваць» і «непрывабны»).

т. 8, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wile

[waɪl]

1.

n.

хі́трасьць f.; хі́трыкі pl., ашука́нства n.

2.

v.t.

ва́біць, прыва́бліваць хі́трасьцю; прына́джваць

- wile away

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

*Манты́ць, кобр. манты́тыпрывабліваць’ (Нар. лекс.), укр. бук., бойк. манти́ти ’вымантачваць, выдурваць’, бойк. манта́ ’падман’, ’хлус’, рус. варон. мантить ’быць прыцягальным’, польск. mancić ’вымантачваць, падманваць’. Да мані́ць (гл.) з устаўным ‑т‑суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)