гу-гу́.

У выразе: ні гу-гу, у знач. вык. (разм.) — маўчаць, не гаварыць ні слова або просьба ці загад маўчаць.

Пра гэта — нікому ні гу-гу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зая́ва, -ы, мн. -ы, зая́ў, ж.

1. Афіцыйнае паведамленне ў вуснай або пісьмовай форме.

Зрабіць заяву для друку.

2. Пісьмовая просьба аб чым-н.

Падаць заяву на адпачынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. гл. прапанаваць.

2. Тое, што прапанавана, прапануецца.

Унесці прапанову.

Рацыяналізатарская п.

3. Просьба стаць жонкай.

Зрабіць прапанову.

Прыняць чыю-н. прапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапрашэ́нне (каго) ср. (просьба о прощении) извине́ние (перед кем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настая́нне, ‑я, н.

Настойлівая просьба. Па настаянню маці Алена пакінула занятак спортам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даку́ка, -і, ДМу́цы, ж. (разм.).

1. Турбота, клопат.

Спіць дзіця, не ведае дакукі.

2. Нуда, маркота.

З дакукі піша пісьмы.

3. Надакучлівая просьба, справа.

Яго заявы — адна д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апеля́цыя

(лац. appellatio)

1) абскарджанне прыгавору суда ў вышэйшай інстанцыі; просьба перагледзець справу (параўн. касацыя 1);

2) просьба падтрымаць у чым-н. (напр. а. да грамадскасці).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мале́нне ср.

1. (действие) моле́ние;

2. (просьба) мольба́ ж., моле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шапкава́нне ср., разг.

1. про́сьба (унизительная) ж.;

2. пресмыка́тельство, подхали́мство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убеди́тельный

1. перакана́ўчы;

убеди́тельный до́вод перакана́ўчы до́вад;

2. (настоятельный) вялі́кі, мо́цны, ве́льмі вялі́кі, ве́льмі мо́цны;

убеди́тельная про́сьба вялі́кая (ве́льмі вялі́кая) про́сьба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)