рык, -у, м.

Моцны працяглы роў (хатніх жывёл); дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл).

Р. каровы.

Ільвіны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узды́х, -у, мн. -і, -аў, м.

Працяглы ўдых, а за ім выдых.

Глыбокі ў.

Да апошняга ўздыху (да смерці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праця́гла прысл. гл. працяглы

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расця́гнуты, -ая, -ае.

1. Які падоўжылі, расцягнулі.

Расцягнутая вяроўка.

2. перан. Празмерна працяглы, доўгі.

Р. даклад.

|| наз. расця́гнутасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́ем, прысл.

1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

Піць з.

2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

Чытаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяжны́, -а́я, -о́е.

Залішне працяглы, які зацягнуўся.

З. дождж.

З. крызіс.

З. скачок (скачок з парашутам, які доўга не раскрываецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надаўжэ́й, прысл.

На больш доўгі, працяглы тэрмін. Хапіць надаўжэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ўгі, -ая, -ае.

1. Працяглы ў прасторы, які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.).

Д. шлях.

2. Працяглы ў часе.

Д. дзень.

Доўга (прысл.) чакаць.

Доўгія рукі ў каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.

Доўгі рубель (разм., неадабр.) — вялікі лёгкі заробак.

Адкладваць у доўгую скрынку (неадабр.) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́ўжаны, -ая, -ае.

1. Які мае даўгаватую форму.

Малочнае возера мае падоўжаную форму.

2. Больш працяглы, доўгі. У граматыцы: вымаўлены працягла.

Падоўжаныя зычныя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́чнасць, -і, ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.). Кануць у в. (бясследна знікнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)