Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КРЫМІНА́ЛЬНАЕ СУДАВО́ДСТВА, крымінальны працэс,
рэгламентаваная законам і ўвасобленая ў форму праваадносін дзейнасць органаў дазнання, папярэдняга следства, пракуратуры і суда, зместам якой з’яўляецца ўзбуджэнне, расследаванне, суд. разгляд і вырашэнне крымін. спраў, а таксама выкананне прыгавораў. У крымін.-працэсуальным праве Рэспублікі Беларусь мае наступныя стадыі: узбуджэнне крымін. справы, папярэдняе расследаванне, адданне пад суд, судовы разбор, касацыйнае судаводства, выкананне прыгавору. У некат. выпадках крымін. справа праходзіць таксама дадатковыя стадыі: перагляд справы ў парадку суд. нагляду, аднаўленне справы па новаадкрытых акалічнасцях. Задачы К.с.: хуткае і поўнае раскрыццё злачынства, выяўленне і абвінавачанне злачынцы, забеспячэнне правільнага выкарыстання заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ШСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ Дзейнічаў у 1667—93 (з перапынкамі) у в. Новая Мыш (цяпер у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. навагрудскім кашталянам, чл. мальтыйскага ордэна М.У.Юдзіцкім, які завяшчаў свае маёнткі Баранавічы, Дамашэвічы, Старая Мыш, Сухарэльшчына і Цешаўля калегіуму. Аднак 2 інш. члены мальтыйскага ордэна М.Сяняўскі і Е.Любамірскі распачалі судовыпрацэс з мэтай скасаваць калегіум і вярнуць маёнткі свайму ордэну. У выніку судовай спрэчкі калегіум працаваў толькі ў 1667—78, 1679—83, 1688 і 1692—93, а пасля канчаткова закрыты. Свайго касцёла езуіты не мелі і выкарыстоўвалі мясц. парафіяльны касцёл. Будынкі калегіума не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ДКАў юрыспрудэнцыі,
асоба, адносна якой ёсць падставы меркаваць, што ёй вядомы нейкія акалічнасці па крымін., адм. або цывільнай справе, выкліканая органам, што вядзе следства, справу аб адм. правапарушэнні, або судовыпрацэс, для дачы паказанняў. Асоба, выкліканая ў якасці С., абавязана з’явіцца па выкліку і даць праўдзівыя паказанні. За адмову або ўхіленне ад дачы паказанняў, за дачу заведама лжывага паказання па крымін. і цывільных справах С. нясе крымін. адказнасць у адпаведнасці з законам. Працэсуальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь вызначае кола асоб, якія не падлягаюць допыту ў якасці С.: падазроныя; асобы, што па ўзросце, фіз. або псіхічным стане здароўя не здольны правільна ўспрымаць акалічнасці, што належаць высвятленню па справе, і некат. інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛІЖСКАЯ СПРА́ВА,
судовыпрацэс у 1821—35 па лжывым абвінавачанні групы яўрэяў г. Веліж Віцебскай губ. (цяпер у Смаленскай вобл.) у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе ў 1824 была закрыта, але ў 1825 па настаянні ўлад адноўлена. На падставе лжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чал. У 1835 паводле пастановы Дзярж. савета справа спынена, абвінавачаныя апраўданы, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Гал. ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М.С.Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзярж. савета. Веліжская справа прыцягнула да сябе шырокую грамадскую ўвагу. Пад уражаннем Веліжскай справы напісана п’еса М.Ю.Лермантава «Іспанцы».
Літ.:
Гессен Ю.И. Велижская драма. СПб., 1904;
Гроссман Л. «Испанцы» и велижское дело // Литературное наследство. М., 1941. Кн. 43—44.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛІХАЎ Іван Пятровіч (5.9.1879, Мінск — 11.3.1906),
рэвалюцыянер, эсэр. Да рэв. руху далучыўся ў час вучобы ў Мінскім рэальным вучылішчы. За рэв. дзейнасць выключаны з Пецярбургскага каморніцкага ін-та (1903) і высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Выступаў на сходах сялян, распаўсюджваў антыдзярж. адозвы. У выкананне прыгавору падп. арг-цыі эсэраў П. разам з А.А.Ізмайловіч (гл.Ізмайловіч сёстры) падрыхтаваў і зрабіў 27.1.1906 няўдалы замах на мінскага губернатара П.Р.Курлова — віноўніка курлоўскага расстрэлу 1905. Схопленыя паліцыяй, яны мужна трымаліся на допытах, судовыпрацэс выкарысталі як трыбуну абвінавачання царызму. Паводле прыгавору ваеннага суда П. пакараны смерцю праз павешанне, Ізмайловіч смяротны прыгавор заменены вечнай катаргай. Каб запалохаць жыхароў, цела П. 4 дні вісела на браме мінскай турмы. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Літ.:
Хаўратовіч І. Бясстрашны юнак // Маладосць. 1965. №12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
1. Нарабіць шуму. Ну і гора з гэтай Касяй! Нагаворыць за траіх, Нашуміць за семярых!Агняцвет.// Накрычаць на каго‑н., нагаварыць чаго‑н. рэзкім тонам. Пад канец нарады Ваўчок неяк паспакайнеў і абмяк — ці то стаміўся, ці адчуў, што залішне нашумеў.Хадкевіч.
2.перан. Прыцягнуць да сябе ўвагу, выклікаць многа размоў. Вось толькі ўчора скончыўся судовыпрацэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Польшчу.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарс, ‑а, м.
1. Тэатральная п’еса лёгкага, жартаўлівага, часам фрывольнага зместу. Зусім няслушным з’яўляецца сцверджанне тых даследчыкаў, якія імкнуцца радаслоўную гогалеўскіх герояў шукаць не ў рускай рэчаіснасці, адкуль быў узяты сюжэт камедыі, а нібыта ў французскіх вадэвілях і фарсах, якія ставіліся тады ў рускіх тэатрах.«Полымя».Нельга адмаўляць таго, што ў фінале «Паўлінкі» скарыстаны элементы вадэвіля і фарса.Ярош.// Манера ігры акцёра, заснаваная на блазенстве, грубых жартах з мэтай выклікаць смех у гледачоў.
2.перан. Ганебнае, цынічнае відовішча. Судовыпрацэс над ім [Хойзерам] звялі да фарса.Новікаў.Супастаўляючы гэтыя працэсы, ён [Максім] зразумеў, што цяперашні працэс ёсць не што іншае, як пусты фарс для выратавання прыстойнасці панскага правасуддзя.Машара.
[Фр. farce.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХО́НЕКЕР (Honecker) Эрых (25.8.1912, г. Нойнкірхен, Германія — 29.5.1994),
партыйны і дзярж. дзеяч ГДР. З 1929 чл.Камуніст. партыі Германіі, з 1931 сакратар Саарскага акруговага к-таКамуніст. саюза моладзі (КСМ) Германіі, з 1934 чл.ЦК КСМ. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў (1933) у падполлі, у 1935—45 зняволены. У 1946—55 старшыня Цэнтр. савета Саюза свабоднай ням. моладзі. З 1946 чл.ЦК КПГ, потым Цэнтр. праўлення, ЦКСацыяліст. адзінай партыі Германіі (САПГ). З 1950 канд., з 1958 чл. Палітбюро ЦК САПГ. З 1958 сакратар, з 1971 1-ы сакратар, у 1976—89 ген. сакратар ЦК САПГ. У 1971—89 старшыня Нац. савета абароны, у 1976—89 старшыня Дзярж. Савета ГДР. Не прыняў сав. палітыку перабудовы. Пад націскам Палітбюро 18.10.1989 выйшаў у адстаўку. 3.12.1989 выключаны з чл. САПГ. Абвінавачаны ў злоўжываннях і карупцыі. Судовага разбору пазбег дзякуючы пераезду ў Маскву (сак. 1991), але паводле патрабавання ўрада ФРГ 29.7.1992 вернуты ў Германію і зняволены. Судовыпрацэс над Х. спынены 12.11.1992 з-за яго цяжкай хваробы. Са студз. 1993 жыў у Чылі.