шэ́сцен. Zug m -(e)s, Züge, Úmzug m (дэманстрацыя); Prozessión f -, -en (працэсія)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шэсце, дэманстрацыя, маніфестацыя, працэсія
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ла́дан, ‑у, м.
Пахучая смала некаторых трапічных дрэў (выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў). Жалобная працэсія павольна рухалася па вуліцах, блішчалі рызы духавенства, плыў сіні дым ладану.Самуйлёнак.
•••
Баяцца як чорт ладанугл. баяцца.
Дыхаць на ладангл. дыхаць.
Як чорт ад ладанугл. чорт.
[Ад перс. lâdan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пратэ́са ’царкоўная харугва’ (Нас., Бяльк.), пратэ́сня ’тс’ (Нас.), пратасэ́я, пратасе́я (Гарэц., Мядзв., Шат., Касп., Др.-Падб.) ’хаўтурная харугва’ (бых., Рам. 8). Паводле Карскага (Труды, 425), з польск.procesja ’працэсія’ ад лац.prōcēssio ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Karawánnef -, -n
1) карава́н
2) працэ́сія, ход, цуг
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЫ́БІН (Дзмітрый Віталевіч) (н. 27.6.1963, Мінск),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1986), Бел. акадэмію музыкі (1993, клас Дз.Смольскага). З 1986 выкладаў у Бел. харэаграфічным вучылішчы, з 1988 у Бел.пед. ун-це. У творчасці спалучае традыцыйныя і авангардныя метады кампазіцыі. Сярод твораў: кантаты «Беларускія песні» на нар. тэксты (1996), «Адышоўшыя строфы» на вершы Ф.Цютчава (1998); «Псалом IX» для дзіцячых галасоў, габоя, аргана, 2 туб і ўдарных (1994); канцэрт для скрыпкі і сімф.арк. (1993); «Музыка для горада Нясвіжа» для камернага арк. (1997); «Апошняя працэсія» для 2 фп., трубы, ударных і магнітнай стужкі; «Водгукі беларускіх народных песень» для падрыхтаванага фп.; хар. цыкл «Малітвы» ў суправаджэнні чэлесты і ўдарных; вак. цыкл «Песні змроку і світанку» (абодва на вершы А.Блока).