прытру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Трушком прыбегчы, прыехаць. Не паспеў я працерці вочы, як на двор прытрухала цётка Зенька. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праціра́ць несов., в разн. знач. протира́ть; (с целью очистить — ещё) вытира́ть; см. праце́рці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Разм. Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару; насавая хустачка. Працерці насоўкаю акуляры. □ Кірыла дастаў насоўку і пачаў старанна выцірацца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́насіць, -нашу, -насіш, -насіць; -нашаны; зак.

1. што. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.

В. сена з балота.

2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.

В. дзіця.

3. перан., што. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.

В. новы замысел.

4. што. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

Вынашаны касцюм.

|| незак. выно́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -дзь; -джаны і прасядзе́ць, -яджу́, -ядзіш, -ядзіць; -ядзім, -едзіце́, -ядзя́ць; -ядзі; -е́джаны; зак.

1. Правесці які-н. час седзячы або прабыць дзе-н. (дзе можна сядзець).

П. у гасцях да поўначы.

2. што. Працерці або праціснуць доўгім сядзеннем (разм.).

П. штаны. П. крэсла.

|| незак. прасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасе́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Разм.

1. Частай яздой пратарыць, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).

2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды. За лугам патрапілі на знаёмую дарогу. За блакаду немцы яе раз’ездзілі. Ногі коўзаліся ў глыбокіх каляінах. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці (у 2, 3 знач.).

2. Анучка, ёрш для працірання чаго‑н. А Цімошка драіў канал ствала, аж пот на лбе выступіў. Пасля Цімошкі Сцёпка яшчэ разы два таргануў праціркай. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

1. Пракласці частай хадзьбой (дарожку, сцежку і пад.). — [Рысь] ведала, што сцежку пратапталі алені і што тут яны адзін за адным на вадапой ходзяць. В. Вольскі. [Васіль:] — Я многа, брат, тут сцежак пратаптаў. За вайну ўсё было зарасло. Шамякін.

2. Працерці, пранасіць хадзьбой. Пратаптаць боты.

3. Таптаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак.

Разм.

1. што. Разадраць папалам, на часткі. [Партызан] з сілаю рвануў паперу надвое, пасля яшчэ раз перадраў, кінуў на падлогу. Арабей.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае. // Падраць, доўга носячы што‑н.

3. каго. Задраць, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і жывёл).

4. што. Працерці на тарцы ўсё, многае. Перадраць усю бульбу.

5. што. Ачысціць ад шалупіння зерне, робячы крупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Размяркоўваць, адбіраць па сартах (у залежнасці ад якасці, памераў і пад.). Пасля абеду.. [Валі] захацелася схадзіць у дальнюю брыгаду — на пасёлак Вадапой, праверыць, як там сартуюць насенне льну. Шамякін. // Размяркоўваць што‑н. па якіх‑н. падобных прыкметах. Сартаваць пісьмы. □ [Маргарыта] праглядае і сартуе сукенкі. Скрыган. Тамара ўзялася сартаваць іх. Яна ўбачыла, што кніжкі трэба працерці ад пылу, і стала праціраць. Ермаловіч. // перан. Разм. Дзяліць па разрадах, прыводзіць у сістэму. Сартаваць успаміны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)