рыфма, якая звязвае два суседнія вершаваныя радкі ці рытмарады па схеме аабб. Пашырана ў нар. вершаскладанні і сілабічных вершах:
Вясна красна па зарэччу йшла,
А малым дзеткам па яечку нясла,
А старым дзядкам па кіёчку,
Маладым жанкам па сыночку.
(«Вясна красна па зарэччу йшла»)
У бел. паэзіі П.р. выкарыстоўваецца і ў сілаба-танічным вершы (часцей у двухрадкоўях і ў астрафічным вершы):
Прачнулася сэрца, не спіцца, выходжу на ганак.
Дзень добры, жыццё маладое і сонечны ранак!
Над полем шырокім, над борам высокім світае.
Дзень добры, прастор салаўіны, Айчына святая!
(Я.Пушча. «Дзень добры!»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прасця́г, ‑у, м.
Свабодны, вялікі прастор; шыр. Над прасцягамі заросшай дрыгвы слаўся рэдкі туман.Краўчанка.Імчыцца, ляціць па неабсяжным сонечным прасцягу поезд.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удалечыню́, прысл.
На далёкую адлегласць, у далёкі прастор, далёка ўперад. Юліян Козіч .. пасвятлеўшымі вачыма паглядзеў удалечыню, на тыя агароды, дзе пачынаўся зялёны луг.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раско́ша, ро́скаш ’празмерны дастатак, пышнасць, велічнае хараство’, ’прастор, свабода, пачуццё свабоды, волі’, ’спакой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’воля, прыволле, прастор’ (Касп., Байк. і Некр.), ’багацце’ (Байк. і Некр.), роско́ша ’дадатак’ (ТС). Параўн. укр.р́оскіш ’празмерны дастатак, задавальненне, асалода’, рус.ро́скошь ’прыемнасць, раскоша’, польск.rozkosz ’роскаш, багацце’, чэш., славац.rozkoš ’радасць, асалода’, славен.razkošje ’роскаш, багацце, радасць’, серб.-харв.ра̀скош ’раскоша’, балг.разко́ш ’асалода’. Звычайна рэканструюецца як *orzkošь (< *orzkoxj‑) і звязваецца з *koxati (гл. кахаць). Гл. Фасмер, 3, 504; Брукнер, 242; Бязлай, 3, 159; БЕР, 6, 155.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
б’еф, ‑а, м.
Участак ракі або канала паміж дзвюма плацінамі, двума шлюзамі. Дзесятая брама зачыняецца ўслед за параходам, і мы плывём б’ефам, так завецца паміжшлюзавы прастор.Галавач.
[Фр. bief.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздо́ллен.
1. (шыр, прастор) (wéiter) Raum m -(e)s;
2.разм. (поўная свабода) Fréiheit f -, fréies Feld
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Скончыць ляскаць, стукаць, бразгаць. Балаголаўская вуда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)