партпа́ж

(фр. porte-page, ад porter = несці + page = старонка)

папяровая пракладка паміж палосамі набору пры іх транспартаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Zwschenschicht f -, -en прасло́йка, пракла́дка; праме́жкавы слой

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stiffener [ˈstɪfənə] n.

1. пру́ткая пракла́дка або́ по́дбіўка

2. сро́дак, які́ робіць ткані́ну пру́ткай (крухмал, апрэтура і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НУЛЯВЫ́ ЦЫКЛ,

комплекс будаўніча-мантажных работ па ўзвядзенні падземнай часткі забудовы і ўпарадкаванні ўнутрыквартальных інж. сетак.

Да работ Н.ц. адносяцца: зрэзка і вывазка расліннага грунту; вертыкальная планіроўка буд. пляцоўкі; пракладка ўнутрыквартальных сетак водаправода, каналізацыі, газаправода, цепла- і электразабеспячэння, тэлефона; правядзенне ўнутрыквартальных дарог і праездаў; мантаж трансфарматарных падстанцый і знадворнага асвятлення, унутрыквартальных газарэгулятарных станцый і цеплавых пунктаў; капанне катлаванаў і траншэй пад фундаменты; буд-ва фундаментаў, падвалаў і інш. Комплекс работ Н.ц. ажыццяўляюць спецыялізаваныя арг-цыі.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

washer

[ˈwɑ:ʃər]

n.

1) мы́йнік -а m., той, хто мы́е

2) машы́на для мыцьця́

3) пракла́дка, ша́йба f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ка́псля ’капсуль у бутэльцы’ (Яруш.), малар. капсыль, капсуль ’жалезная пракладка паміж колам і загваздкай’ (Нар. словатв.). З польск. kapsla ’тс’, якое з ням. Kapsel ’футарал, зложніца, кажух, капсула’. Форма на -уль, магчыма, аформілася пад уплывам рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

podpaska

ж. мед. суспензорый; павязка;

podpaska higieniczna — гігіенічная пракладка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pad1 [pæd] n.

1. паду́шачка (у розных знач.); мя́ккая пракла́дка;

an ink pad паду́шачка для пяча́ткі

2. блакно́т

3. ро́ўная пляцо́ўка;

a launching pad пускава́я пляцо́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wytknięcie

н.

1. пракладка (дарогі);

2. паказванне (памылак), указанне (на памылкі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус. амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск. amunicja. Яно узыходзіць да лац. mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел. муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск. municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)