Праяслівыпражэрлівы’ (рагач., Сл. ПЗБ; Ян.). Дэрыват з суф. ‑лів‑ ад *праесціся ’аб’есціся, пераесці’ < польск. przejeść się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́жар, про́жыр ’зяўра, глотка’, ’пражэрлівы, прагны да яды чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк., Мік.; шчуч., Сл. ПЗБ, ТС), ’здабыча драпежнай рыбы’ (паўн.-усх., КЭС). Гл. пражора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неэканамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Неэканомны ў гаспадарчых адносінах. Звычайны цягнік з’яўляецца не такім дужым і не такім хуткім, як нам хацелася б. Да таго ж, ён вельмі пражэрлівы, патрабуе шмат вугалю, неэканамічны, як кажуць інжынеры. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́жар, ‑а, м.

Разм. груб. Пражэрлівы, прагны да яды чалавек. [Касперыч] варушыў сківіцамі, як жорнамі, малоў сала і хлеб, а потым, таксама па-воўчы, глытаў іх. І вочы яго блішчалі, як у воўка.. — Ось прожар, дык прожар! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łakomy

1. пражэрлівы;

2. прагны, сквапны;

łakomy kąsek — смачны кавалак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Жарло́чныпражэрлівы’ (Жд. 2) з польск. żarłoczny ’тс’, утворанага ад żarłok ’абжора’, з тым жа коранем, што жэ́рці (гл.). Жарлокъ ’абжора’ < польск. засведчана ў ст.-бел. на пачатку XVII ст. (Гіст. лекс., 96; Булыка, Запазыч., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

voracious [vəˈreɪʃəs] adj.

1. fml пражэ́рлівы; ненае́дны, ненасы́тны;

a voracious eater абжо́ра;

a voracious appetitie во́ўчы апеты́т

2. прагаві́ты, пра́гны;

a voracious reader чалаве́к, які́ чытае запо́ем

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

open-mouthed

[,oʊpənˈmaʊðd]

adj.

1) з разя́ўленым ро́там (ад зьдзіўле́ньня)

2) хці́вы, пра́гны, сква́пны; пражэ́рлівы

3) з шыро́кім го́рлам (збано́к)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ненасы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы. Ненасытны звер.

2. перан. Які не можа здаволіцца дасягнутым, тым, што мае; прагны. Я быў ненасытны ў сваёй творчасці і захапляўся адначасова стварэннем у адной п’есе некалькіх характараў, не падобных адзін на аднаго і процілеглых адзін аднаму. Сяргейчык. Багацелі год ад году Ненасытныя паны, Бо схавалі ад народа Шчасце з Праўдаю яны. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненасы́тный

1. ненае́дны; ненасы́тны;

ненасы́тный зверь ненае́дны (ненасы́тны) звер;

2. перен. ненае́дны; (не удовлетворяющийся ничем достигнутым) ненасы́тны; (жадный) прагаві́ты, пра́гны; (прожорливый) пражэ́рлівы;

ненасы́тное жела́ние ненасы́тнае жада́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)