прадрака́нне ср.

1. предрека́ние, предсказа́ние;

2. уст. прорица́ние, предвеща́ние;

1, 2 см. прадрака́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wieścić

незак. кніжн.

1. прадракаць, прарочыць

2. абвяшчаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Прадказваць, прадракаць. Хтось прарочыў нашай новай спадарожніцы двайнят па нейкіх толькі яму вядомых прыкметах. Пташнікаў. Яшчэ ў школе Алік захапіўся гімнастыкай. Яму прарочылі вялікую спартыўную будучыню. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

forebode

[fɔrˈboʊd]

1.

v.t.

1) перасьцерага́ць; прадка́зваць

2) прадчува́ць е́шта благо́е)

2.

v.i.

прадчува́ць; прадрака́ць, праро́чыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

orkeln vi

1) прадрака́ць, прадка́зваць

2) гавары́ць тума́нна [зага́дкамі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zwiastować

зак. незак. апавяшчаць; прадвяшчаць; прадракаць; апавясціць; абвясціць; прадказаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вяшча́ць, ‑ае; незак., што.

1. Прадказваць, прадракаць, прарочыць што‑н. Вяшчаць бяду. Вяшчаць смерць. □ Над новай салдацкай сялібай Галуб распраўляе крыло. Вяшчае ён мір. Калачынскі.

2. Перадаваць па радыё. Радыёканцэрт па заяўках. Дыктар вяшчае службова-расчулена... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мане́та ’металічны грашовы знак, металічныя грошы’ (ТСБМ), ст.-бел. манета, монета, манита, монита, монэта ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86). Запазычаны са ст.-польск. moneta, якое з лац. monēta ’прадказальніца’ < monēre ’прадказваць, прадракаць’. Monēta — эпітэт багіні Юноны, якая папярэдзіла рымлян пра землетрасенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предвеща́ть несов.

1. книжн., уст. (предрекать) прадвяшча́ць, прадрака́ць; (предсказывать) прадка́зваць; (пророчить) праро́чыць;

2. (служить предзнаменованием) служы́ць прыме́тай; прадвяшча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вешчава́ць, вяшчую, вяшчуеш, вяшчуе; незак., што і без дап.

1. Высок. Гаварыць, абвяшчаць. Гэта радасць ідзе і вяшчуе Аб нязнанай дагэтуль долі. Дзяргай.

2. Прадказваць, прадракаць. Толькі недзе голас жураўліны Зноў вяшчуе раннюю зару. Прануза. Правільна вешчавала Аўдуля Ахцімчык. Ні Хрысцюк, ні Касцецкі, ні іхнія жонкі на работу не пайшлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)