Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праро́к, ‑а, м.
1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — праведнік волі бога, пасланы богам. [Арцём:] — А сынок ты мой! Скажы мне, каток, які гэта прарок сядзеў у пустыні і крумкачы насілі яму мяса?Колас.
2.Прадказальнік будучыні, вяшчун. Запанавала цішыня, але Малец чамусьці ўспомніў перарваную ўжо каторы раз размову, спытаўся ў Ярошкі: — Слухай, прарок, а чаму ты мне не пагадаў наконт грошай?Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
visionary
[ˈvɪʒəneri]1.
adj.
1) летуце́нны; нерэалісты́чны
2) уя́ўны
3) прадба́члівы
2.
n.
1) летуце́ньнік -а m.; мі́стык -а m.
2) вяшчу́н вешчуна́m.; прадказа́льнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Плане́та ’нябеснае цела’ (ТСБМ), плянэ́та ’тс’ (Яруш.), планэ́та ’тс’ (Шат.), ’поўня’ (ігн., Сл. ПЗБ), плане́та ’лёс’ (ТСБМ; Юрч. СНЛ), ст.-бел.планета, плянета ’планета’, лёс’ (1518 г.) запазычана са ст.-польск.planeta (м. р.), płaneta ’тс’, якія з лац.planēta, ст.-грэч.πλανήτης ’які блукае’ < πλανάεσθαι ’блукаць’, πλανάειν ’збівацца з дарогі’ (Фасмер, Этюды, 151; Праабражэнскі, 2, 67; Банькоўскі, 2, 597). Сюды ж плане́тнік ’кніга прадказанняў’ (Юрч. СНЛ), параўн. ст.-чэш.planetník ’прадказальнік лёсу паводле планет’ (Махэк₃, 454), польск.planetnik ’астролаг, які ўмее прадказваць лёс па зорках’, ст.-рус.планитникъ ’астролаг’ (XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праро́к ’прапаведнік волі Бога, пасланы Богам; прадказальнік будучыні, вяшчун’ (ТСБМ), прарок, прарока ’тс’ (Нас.), ст.-бел.пророкъ ’тс’. Рус.проро́к, укр.прарок, прорік, пророка ’тс’. У сучасных усх.-слав. мовах запазычанне са ст.-слав.пророкъ, што з’яўляецца калькай грэч.προφήτης ’прарок, прадвяшчальнік’. Ад *pro‑ (гл. пра-) і *rekti ’гаварыць’ (гл. Фасмер, 3, 465; ЕСУМ, 4, 600), параўн. ст.-бел.прорекуе (XVI ст.), паводле Карскага (1, 158), пад уплывам реку, ректи — “в живых белорусских говорах это слово неизвестно” (там жа, 261). Форма прарока па тыпу народных утварэнняў на ‑а, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.