прыго́нніцтва, ‑а, н.

Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве. Дзеянні рэвалюцыйных мас абумовілі падзенне прыгонніцтва ў Расіі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзавуі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што).

У міжнародным праве: аб’явіць (аб’яўляць) аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы (дыпламатычнага прадстаўніка) або аб пазбаўленні яго права дзейнічаць надалей ад імя свайго ўрада.

Д. пасла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́тус-кво́, нескл., м.

У міжнародным праве — становішча, якое існавала раней або існуе цяпер; становішча без змен. Захаваць статус-кво.

[Лац. status quo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюзерэнітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

1. Гіст. Вярхоўнае права, панаванне сюзерэна над васаламі.

2. У міжнародным праве — сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстыту́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. У грамадзянскім праве — аднаўленне былых парушаных правоў з кампенсацыяй страт.

2. Здольнасць жывога арганізма аднаўляць страчаныя часткі.

[Лац. restitutio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́нны², -ая, -ае.

1. гл. прыгон².

2. Які адносіцца да грамадскага ладу, пры якім памешчык меў права на прымусовую працу, маёмасць і асобу, прымацаваных да зямлі і належачых яму сялян.

Прыгоннае права (грамадскі лад, заснаваны на такім праве памешчыка). Прыгонная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праваме́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на праве, заканамерны. Тое, што.. [Людміла] дасюль лічыла амаль правамерным, .. цяпер абеяргалася канкрэтным фактам жыцця яе бацькі і мацеры. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прававы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да права ​1 (у 1, 2 і 3 знач.). // Заснаваны па праве, які выражае нормы права. Прававыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэпазіта́рый, ‑я, м.

У міжнародным праве — дзяржава або міжнародная арганізацыя — захавальнік аўтэнтычнага тэксту міжнароднага многабаковага дагавора, здадзенага ў яго архівы па згодзе ўдзельнікаў дагавора.

[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная на захаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імунітэт,

у праве.

т. 7, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)