пасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і посцілка. Конь стаяў збоку ля дарогі, накрыты пасцілкай, перад носам у яго ляжала сена. Пташнікаў. Неўзабаве ўсё.. пакрыецца аж да самай вясны белай пасцілкай снегу. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́сцілка ’прасціна’ (петрык., мазыр., Шатал.), ’посцілка’ (ТС). Да прасцілаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаня́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шчаняці, належыць яму. Раптам зноў пачуўся брэх, цяпер ужо куды бліжэй, і таму мацнейшы. Звонкі, шчанячы. Ваданосаў. // Які прызначаны для шчаняці. Шчанячая посцілка.

2. Такі, як у шчаняці, уласцівы шчаняці. Шчанячы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рызёўка, рызоўка, рыззёўка, рызоўка, рыззявік, рызя́тніцапосцілка, вытканая з рыззя’ (віл., докш., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’коўдра, вытканая з трапак’ (ушац., віл., валож., віл., ЛА, 4), рызьзёўка ’пасцілка, вытканая са стужак’ (Янк.), рызаві́кпосцілка, вытканая з тоўстых нітак і рыззя’ (мядз., Нар. словатв.), рыдзёўка ’тс’ (докш., ЛА, 4), рызо́ўкапосцілка, вытканая з істужак’ (лаг.), ’пасцілка, тканая з рыззя’ (Жд. I), рызявік ’тс’ (глыб., ЛА, 4), рызянка (чэрв., ЛА, 4), рызётніца (в.-дзв. ЛА, 4). Ад ры́за (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасці́лкапосцілка’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.), ’прасціна’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Мат. Маг.), ’подсціл саломы для скаціны’ (Нас.). Да (па)слаць (па‑сцялю́) < прасл. po‑stьlati ’пасыпаць, рассяваць, раскідаць’. Семантычна блізкім да яго будзе лат. tilināt, talināt ’распрасціраць, пашырацца, быць раскладзеным’. Гл. таксама по́сцілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзю́гапосцілка з грубай тоўстай тканіны’ (Ян., Сл. Брэс.), ’дзяружка’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ), ’грубая тканіна (Чач.), радзю́жка, радзю́шка ’дзяружка’ (ТСБМ, Нар. лекс., Сцяшк.; смарг., маст., свісл., ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; беласт., ЖНС), ’посцілка з грубых нітак’ (Юрч. СНЛ), ’саматканая посцілка’ (Выг., Мат. Гом.), радзю́жына ’грубая, рэдкая тканіна’ (Федар.), ’гунька’ (гарад., Сл. ПЗБ). Няма дакладвай этымалогіі. Можна меркаваць, што ўварылася ад радно́ (гл.) пад уплывам слова дзяру́га (гл.) або ад рэ́дкі (гл.). Паводле Карскага (2–3, 33), — перастаноўкай складоў з дзяруга (< драць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́чыцца, ‑чыцца; незак.

Уздувацца, узнімацца ўгору. Узімку мы хадзілі напрасцяк, цераз рэчку. І от, напрадвесні ўжо, вада паднялася, толькі на сярэдзіне пучыўся лёд. Скрыган. Маці па звычцы садзілася на воз з левага боку — і ўсю дарогу побач з ёй некранутым горбам пучылася на сене посцілка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, стаць мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела); здранцвець. [Міхась (устаючы):] А сапраўды, у мяне ўжо змярцвела адна нага. Козел.

2. перан. Стаць нерухомым пад уплывам чаго‑н.; анямець. Змярцвець ад страху. Змярцвець ад нечаканасці. // Апусцець, заціхнуць. І палёў змярцвелі гоні, Снег, бы посцілка, ляжыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арцабніца, арцабо́вая посцілка (Бір. дыс.). Назва посцілкі па знешняму выгляду нагадвае шахматную (шашачную) дошку: у клетку; параўн. у Насовіча арца́бніца ’шашачніца са скрынкай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Зрэбная посцілка, пакрывала. Паўліку не страшна было легчы нават на водшыбе, але ён разаслаў гуньку побач з дзедам, накрыўся кажушком і нават прыкрыў свой твар. Сташэўскі. Маці накрыла гунькаю каня, бо было горача, а мух і аваднёў ён баяўся.. — іншы раз аж лажыўся ў аглоблях. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)