По́суд, по́сыд, посу́док, по́судок, пасу́да, пасу́дак ’ёмістасць для розных, пераважна кухонных, патрэбаў, пасуда’ (ТСБМ, Бяльк., Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Клім., ТС; бых., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’сельскагаспадарчае начынне і прыборы’ (Гарэц., Нас.), ’сасуд, ёмістасць’ (ТС), мн. л. по́суды ’пярэдні куток у хаце’ (Анім.), пасу́дзя ’драўляны посуд’ (лід., Сл. ПЗБ), пасу́дзіна ’асобны прадмет посуду’, ’драўляны сасуд’, ’любое сельскагаспадарчае начынне’ (ТСБМ, Мік., Нас., Шат., Касп.), сюды ж пасу́днік ’паліца для посуду’ (ТСБМ, Ян.), ’кухонны ручнік’ (Ян.). Параўн. укр.посу́да, по́суд ’посуд’, рус.посу́да ’тс’, славен.posȏda ’тс’, серб.-харв.pȍsuda ’посуд’, ’сасуд’, макед.посатка ’посуд’. Вытворнае ад прасл.*sǫdъ‑ пры дапамозе прыстаўкі *po‑, паводле Сноя (Бязлай, 3, 91; Сной₂, 549), зборная назва ў адносінах да *sǫdъ (гл. суды).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смята́ннікм., разг.
1. (посуда) смета́нник, смета́нница ж.;
2. (круглый пирожок с начинкой) смета́нник;
3. (любитель сметаны) смета́нник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗАСЛА́ЎСКАЯ КЕРА́МІКА,
кухонны, сталовы і тарны посуд 10—18 ст., знойдзены пры археал. раскопках г. Заслаўя і Заслаўскага курганнага могільніка (Мінскі р-н). У 10—14 ст. выраблялі пераважна гаршкі для хатняга ўжытку, якія аздаблялі лінейным рыфленнем, хвалістымі лініямі, зігзагамі, касымі або прамымі насечкамі і інш. У 10 ст. арнаментавалі ўсё тулава гаршка, пазней — частку ад шыйкі да сярэдзіны тулава або толькі плечукі пасудзіны. У некат. вырабах дэкарыравалі толькі венчык. У 16—18 ст. асартымент посуду значна пашырыўся. Выраблялі танкасценны сталовы посуд (макотры, міскі, талеркі, чаркі і інш.) з высакаякаснай глінянай масы. Унутр. паверхню большасці вырабаў палівалі, знешнюю аздаблялі ангобам; некат. з іх палівалі звонку і знутры. Дэкарыравалі пераважна верхнюю частку вырабаў лінейным ці хвалістым арнаментам, валікамі, зашчыпамі, кветкавым узорам. У канцы 17—18 ст. выраблялі эмаліраваны керамічны посуд. З 18 ст. пашыраны чорназадымлены глянцаваны посуд. Для З.к. 16—18 ст. характэрны стандартызацыя і уніфікацыя форм посуду, блізкасць да мінскай керамікі.
Літ.:
Заяц Ю.А. Керамическая посуда Заславля X—XVIII вв. // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993;
Яго ж Заславль в эпоху феодализма. Мн., 1995.
Ю.А.Заяц.
Заслаўская кераміка 10—11 ст.Заслаўская кераміка. Гаршчок 15 ст. (злева); посуд 17—18 ст.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Наса́тка1 ’насоўка, насавая хустачка’ (Гарэц., Жд. 1, Сл. ПЗБ), сюды ж насаві́к ’тс’ (Ян.), наса́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.) і пад. Да нос, вынік семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тыпу насава́я ху́стачка і пад.
Наса́тка2 ’драўляная пасудзіна, бочачка з носікам для напіткаў, алею і інш.’ (Нас., Мат. Гом., ТС; чэрв., Нар. лекс.), ст.-бел.носатка, насатка, насадка ’адзінка вымярэння вадкасці’, ’ёмістасць, якая змяшчае ў сабе дзве калоды мёду, у выглядзе цэбра, які насілі на каромысле, ці ў выглядзе посуда з носам’ (Нас. гіст.). Да нос (Скурат, Меры, 74–75), параўн. насаты ’з (вялікім) носам’; формы з д — вынік дээтымалагізацыі ці ад’ідэацыі да насадзіць ’набіць, насадзіць’.