ля́мка
(рус. лямка, ад фін. lämsä = пятля, повад, аркан)
шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
по́водII (у коня) по́вад, -да м.; павадо́к, -дка́ м.;
вести́ коня́ в поводу́ ве́сці каня́ на по́вадзе;
◊
на поводу́ на павадку́ (по́вадзе).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Налы́гач ’вяроўка для налыгвання валоў’ (мазыр., З нар. сл.), ’повад’ (нараўл., Мат. Гом.), ’рамень для папарнага звязвання валоў пры аранні’ (докш., Сл. ПЗБ), укр. нали́гач ’вяроўка, якой прывязваюць за рогі рагатую жывёлу’. Утворана ад налыга́ць ’навязаць’, гл. лыга́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.
2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.
3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прычэ́лле 1 ’прыпынак, прытулак’, ’нязначная прычына, повад’ (Юрч. Сін.), ’прылік’: ён так работая — абы для прычэлля (Мат. Гом.). Гл. наступнае слова; магчыма, перанос значэння ’узор’ — ’прылік’. Няясна.
◎ Прычэ́лле 2 ’вышыўка, узор’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. причелье ’налобная частка жаночага галаўнога ўбору, вышытая бісерам, гарусам, шоўкам’, ’аздабленне на пярэдняй частцы жаночага галаўнога ўбору’, причілок ’тс’, укр. причільник ’налобная частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’. Да чало (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
двайны́, ‑ая, ‑ое.
1. У два разы большы; падвоены. Двайны расход. Двайная плата. □ У гэты дзень было двайное свята — дзень выбараў супаў з 45‑годдзем устанаўлення Савецкай улады ў горадзе. «Звязда».
2. Які складаецца з двух аднародных ці падобных прадметаў, частак. Двайное дно. □ Жыжка прадзеў левую руку праз двайны раменны повад вуздэчкі, каб не выпусціць жарабка. Ермаловіч.
3. Які праяўляецца ў двух відах, формах. Яны вялі старанна прадуманае двайное жыццё. Гамолка.
•••
Двайная бухгалтэрыя гл. бухгалтэрыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паўро́за, паўро́зы, паўру́зы, по́ўрас, поўро́з, паўро́з, паўро́за, повро́зы ’матуз, шнур’, ’абора’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; лях., смарг., слуц., бярэз., Сл. ПЗБ), брасл. паўрос ’повад’ (Сл. ПЗБ), поўро́з ’рага’ (ТС), повро́зы, поўразка ’завязкі ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), поўразы ’петлі для гузікаў’ (Ян.), паўрозы ’махры’ (івац., Сл. Брэс.; Мат. Гом.), ст.-бел. поврозъ, паврозъ ’вяроўка’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. powróz ’тс’, ’шнур’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́цькаўскі, ‑ая, ‑ае, н.
1. Які належыць бацьку. Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, Як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца. Купала. // Уласцівы бацьку. Паглядзіць на свайго сына Сцяпан, і напоўняцца яго вочы вялікай бацькаўскай радасцю. Кулакоўскі. // Набыты, спраўлены бацькам. [Ганцы] было вельмі прыемна выводзіць з аглабель за повад уласнага бацькаўскага каня. Чорны.
2. Звязаны з бацькаўшчынай, радзімай. Клічуць дарогі ў бясконцыя далі... Самы ты вольны, край бацькаўскі наш! Кірэенка. На ім [гербе] — каронай залатой — Спляліся спелыя калоссі Бязмежных бацькаўскіх раўнін. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суво́рка ’повад, вяровачка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж суво́рыць ’звязаць у пару’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. sąvaras ’вяровачка’ (там жа). Але параўн. укр. палес. суво́ра ’прывязь у цэпе’, славен. sovȏra ’развора ў возе’, з іншай прыстаўкай рус. сворка ’павадок’, укр. сві́рка ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *sǫvora ’тое, што звязвае, злучае’, дэвербатыў ад прасл. *sъ‑verti ’звязаць, злучыць’ < *verti ’звязваць’, з балцкімі адпаведнікамі: літ. są́vara ’клямка; папярочка, якая злучае дзве бэлькі; тасёмка’, лат. suôvara (= savara) ’папярочная планка ў бараны’; падрабязна гл. Борысь, Prefiks., 92. Гл. таксама свора, шворка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)