Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЮ́ТА,
рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 873 км². Выцякае з воз.Пліса каля в.Пліса Глыбоцкага р-на, цячэ ў межах Свянцянскіх град і паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец. Прыток — р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шыр. рэчышча 15—30 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плісця́нка, плацейка ’плецены пояс, якім падпяразвалі сарочку’ (Нік. Очерки; Малч.). У выніку кантамінацыі слоў пліса ’байка’ і таіцянка < плёсні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРАСА́ДЫ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р.Пліса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Барысаў, 65 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Пралетарская Перамога. 509 ж., 162 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́СКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. Цэнтр — в.Пліса, з 1950 — в.Падсвілле. Пл. раёна 1 тыс.км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 18 сельсаветаў. З 20.9.1944 П.р. у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абл. 25.12.1962 раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Глыбоцкі і Міёрскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Свіліца (р., бас.воз.Пліса) 8/472
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АПАРО́ВІЧ (Андрэй Фёдаравіч) (н. 28.2.1922, в.Пліса Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інж. акадэмію (1952). Працаваў у Харкаўскім вышэйшым ваен. вучылішчы (1956—1973), з 1975 — у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па статыстычнай тэорыі эл.-магн. сумяшчальнасці радыёсродкаў і канструяванні прылад для кантролю выбіральных уласцівасцяў радыёпрыёмнікаў.
Тв.:
Статистическая теория электромагнитной совместимости радиоэлектронных средств. Мн., 1984;
Проектирование радиотехнических систем. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУНЁВА,
возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мнюта. Пл. 0,49 км², даўж. 0,97 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км². Схілы выш. да 4 м, на ПдУ да 10—11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на Пн і ПнУ тарфяністыя, дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. Злучана меліярац. каналам з воз.Пліса. На зах. і паўн.-зах. схілах крыніцы грунтавых водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЁНАК (Марыя Іванаўна) (н. 24.10.1949, в. Кісялі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1969). Працуе ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа. У творчасці імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем, адлюстравання стану прыроды праз стрыманую) каляровую гаму. Асн. работы: «Восеньскія грыбы» (1977), «У новай майстэрні» (1983), «Нацюрморт са шклом» (1989), «Жанчына з бульбай» (1991), «Пахаванне бацькі» (1993), «Партрэт у інтэр’еры» (1995), «Нацюрморт з чорным вінаградам», «Адчыненае акно», «Змрок» (усе 1996), «Настрой», «Бабіна лета», «Пліса», «Жанчына ў чырвоным», «Нацюрморт з птушкай», «Нацюрморт з жоўтымі кветкамі» (усе 1997) і інш.
Г.А.Фатыхава.
Марыя Іванаўна Ісаёнак. Нацюрморт з жоўтымі кветкамі. 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Віктар Ніканавіч) (12.12.1926, г. Вінніца, Украіна — 12.5.1990),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1956). З 1956 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1986—89 гал. архітэктар). Асн. работы; праекты планіроўкі і забудовы вёсак Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага (усе 1968), Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзярж. прэмія СССР 1971), Зашыр’е Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага р-наў (1979, усе ў сааўт.) і інш.
Тв.:
Вертелишки. М., 1974 (разам з М.Г.Дзіваковым);
Современные направления в развитии белорусского села (разам з Н.М.Надзелька) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1980. № 3;
Архитектурно-планировочная организация сельских населенных мест Белоруссии. Мн., 1984.