З чырвонымі плаўнікамі, пёрамі, пер’ем (пра рыбу, птушак). Серабрыліся празрыстыя воды быстрай ракі, ля берага падскочыла чырванапёрая плотка, пабеглі тонкія кругі.Гурскі.— Дуня едзе! — крычалі хлапчукі, выбегшы раніцай з Сасноўцаў на тракт, па якім плылі два камбайны, падобныя на вялікіх чырванапёрых птахаў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абля́к ’дробная плотка’ (Крыв.). Абляк (антрапонім). Параўн. рус.обляк ’тоўстае дзіця’, польск.oblak ’кавалак дрэва, калода, кругляк’. Тады ўсе гэтыя словы паходзяць ад. прасл.obьlъ, гл. Бірыла БА, 2, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
roach
I[roʊtʃ]
n.
скаро́т ад cockroach пруса́к -а́, тарака́н -а́m.
II[roʊtʃ]
n.
пло́ткаf.
III[roʊtʃ]
n., Sl.
недаку́рак цыгарэ́ты з марыхуа́най
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗІМАВА́ЛЬНАЯ Я́МА,
месца масавай зімоўкі рыб у рэках і азёрах. У стаячых вадаёмах З.я. найчасцей размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаёмы, у месцах выхаду падводных крыніц; у праточных — рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем. На Беларусі ахоўваюцца 215 З.я., збор у якіх найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і інш.). У вызначаных З.я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. забараняецца рыбная лоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́блік ’маленькі абаранак, абаранак’ (Бяльк., Нас., Сцяшк. МГ, Гарэц., Інстр. I). Рус.бу́блик, укр.бу́блик. Да слав. асновы *bǫbъl‑, што ў серб.-харв.бубу̀љица ’пузыр’, чэш.boubel ’бурбалка’, польск.bąbel і г. д. Гл. Фасмер, 1, 226. Сюды адносіцца і бу́бліца ’буйная плотка’ (Крыв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіне́ц ‘рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Жыв. св.), ‘адзін з відаў ляшча’ (Жыв. св., Дэмб. 2, ТС). Назва ад “прыкметна сіняватага колеру” (Дэмб., 2, 551). Аналагічна рус.сине́ц, укр.сине́ць, польск.siniec, серб.-харв.sinjac ‘тс’, дыял.синъ́ц ‘плотка’. Каламіец (Рыбы, 27) рэканструюе прасл.*sinьcь ад *sinь, гл. сіні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АМУ́РЫ,
рыбы атрада карпападобных. 2 віды: амур белы (Ctenopharyngodon idella) і амур чорны (кітайская плотка; Mylopharyngodon piceus). Радзіма — Усх. Азія ад р. Амур да Паўд. Кітая. На Беларусь амур белы завезены ў 1963, чорны — у 1977. Ва ўмовах Беларусі не нерастуюць; вытворнікі і лічынкі завозяцца. Амур белы штучна разводзіцца ў Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы і гадуецца ў сажалках і некаторых азёрах.
Даўж. цела да 120 см, маса да 32 кг. Луска буйная. Палавая спеласць у 7—9 гадоў пры даўж. каля 70 см. Нераст у чэрв. — ліпені. Кормяцца пераважна воднай расліннасцю, малюскамі, хутка растуць. Перспектыўныя для зарыблення каналаў меліярац. сістэм, водапрыёмнікаў, вадаёмаў, якія хутка зарастаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нечака́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога не чакалі; непрадбачаны. Нечаканая вестка. □ Нечаканых гасцей было чацвёра: трое палякаў у вайсковай форме, а чацвёрты Мікіта Цэлех, узяты за панятога.Колас.Мільгалі твары ў масках і без масак, у самых нечаканых мудрагелістых касцюмах.Лобан.// Які ўзнік вельмі хутка; раптоўны. Насцярожанае маўчанне ночы парушылася раптам нечаканым раскатам грому.Васілевіч./узнач.наз.нечака́нае, ‑ага, н.Раптам сталася нечаканае, — плотка даволі ўжо высока над вадой сарвалася з кручка...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаведнік у Алітускім р-не Літвы, у вярхоўях левага прытока р. Нямунас — Шашупе. Засн. ў 1946 для аховы месцаў пражывання вадаплаўных птушак, рэліктавых і рэдкіх раслін. Пл. 5428 га (1032 га займае воз. Жувінтас, якое знаходзіцца ў запаведным -рэжыме з 1937). Тыповыя ландшафты паўд.-зах. Літвы маюць у наяўнасці вярховыя і нізінныя балоты (каля 2900 га агульнай пл.), лясы (каля 1200 га) і лугі (каля 70 га). Флора ўключае 613 відаў вышэйшых раслін, з якіх 39 ахоўныя. У арнітафауне запаведніка ўлічана каля 250 відаў птушак, з якіх 139 гняздоўныя. Найб. каштоўны — натуральна акліматызаваны лебедзь-шыпун. Тэрыяфауна прадстаўлена 35 відамі: да фонавых належаць дзік, казуля, лось, характэрныя віды — заяц-русак, вавёрка звычайная, ліс, янотападобны сабака, барсук, лясная куніца, рачная выдра. У іхтыяфауне возера сярод 20 відаў рыб найб. шматлікі шчупак, звычайны лінь, краснапёрка, плотка, лешч.