чурэ́к, -а, мн. -і, -аў, м.

На Каўказе: плоскі прэсны белы хлеб у форме вялікай ляпёшкі.

|| прым. чурэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ламіна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ламінарыі; слаісты, плоскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці абівання, абмалоту лёну і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саліцёр, ‑а, м.

Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў страўніку чалавека і жывёлы. Свіны саліцёр.

[Фр. solitaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кані́стра, ‑ы, ж.

Плоскі бак з герметычнай накрыўкай для захоўвання вадкасцей (бензіну, змазачных масел і пад.).

[Ад англ. canister — бляшанка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гале́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ле́т, ж.

Плоскі сушаны праснак, а таксама пячэнне з прэснага цеста.

|| памянш. гале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыплю́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

П. галоўку цвіка.

Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).

2. што. Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

П. вейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sunroof [ˈsʌnru:f] n. пло́скі дах або́ платфо́рма для прыня́цця со́нечных ва́ннаў (у санаторыі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

флейц, ‑а, м.

Спец. Плоскі шырокі пэндзаль з мяккага воласу, якім у жывапісе і малярнай справе згладжваюць свежапафарбаваную паверхню.

[Ад ням. Flöz — слой, пласт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́йка¹, -і, ДМ -йцы, мн. -і, рэ́ек, ж.

1. Плоскі брус, вузкая тонкая дошка.

2. Брус з дзяленнямі для вымярэння вышыні ўзроўню вады, глыбіні снегавога покрыва (спец.).

|| прым. рэ́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)