zreorganizować

зак. рэарганізаваць; пераўтварыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przeistoczyć

зак. ператварыць, пераўтварыць, перарабіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пераўтварэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўтвараць — пераўтварыць і пераўтварацца — пераўтварыцца.

2. Карэнная змена, перамена. Рэвалюцыйныя пераўтварэнні. □ Стварэнне вадасховішча выклікала вялікія пераўтварэнні ў гэтых месцах. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.

Зрабіць зусім іншым, змяніць карэнным чынам, абнавіць, пераўтварыць. — Эдзік усяму нашаму гораду абрыдзеў, Надзя. — Ладна, Мікалай... Вы мне дапамажыце. Яго ўсё роўна не перародзяць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

realiseren vt

1) рэалізава́ць, здзяйсня́ць, выко́нваць

2) рэалізава́ць, пераўтвары́ць у гро́шы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЗЕСЯТКО́ВЫ ДРОБ,

дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10. Звычайна запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай (часам кропкай) столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку, напр., ​785/10 = 78,5; ​4/100 = 0,04. У Еўропе Дз.д. увёў нідэрл. вучоны С.​Стэвін (1584), у Расіі — Л.​П.​Магніцкі (1703).

Пры такім запісе Дз.д. лічбы злева ад коскі азначаюць цэлую частку дробу. Звычайны дроб, назоўнік якога мае здабытак ступеней лікаў 2 і 5, можна пераўтварыць у канечны Дз.д. (напр., ​1/5 = 0,2), а калі ёсць і інш множнікі — у бясконцы перыядычны (​8/15 = 0,53333...). Ірацыянальныя лікі запісваюцца бясконцымі неперыядычнымі Дз.д. (π = 3,1415926...).

т. 6, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

schrtten vt

1) пераўтвары́ць у (жале́зны) лом

2) спіса́ць у (жале́зны) лом

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РАСКЛАДА́ННЕ НА МНО́ЖНІКІ,

тоеснае пераўтварэнне ліку ці мнагаскладу ў здабытак некалькіх сумножнікаў. Вядзе да спрашчэння матэм. выразаў.

Р. на м. цэлых лікаў важнае пры вывучэнні іх падзельнасці: любы састаўны лік можна пераўтварыць у здабытак простых лікаў, напр., 396 = 2∙2∙3∙3∙11. Мнагасклад ад адной пераменнай над зададзеным полем P не заўсёды можна паказаць у выглядзе здабытку мнагаскладаў больш нізкай ступені над тым жа полем (непрыводны мнагасклад). Кожны іншы мнагасклад ад адной пераменнай адназначна раскладаецца на здабытак непрыводных мнагаскладаў з дакладнасцю да парадку іх нумарацыі, а таксама да пастаянных множнікаў. Напр.; калі мнагасклад P(x) ступені n P(x) = a0 + a1x + ... + anxn, мае карані x1, x2, ..., xn, то справядліва Р. на м. P(x) = an(xx1) (xx2) ... (xxn).

т. 13, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫЯДЫ́ЧНЫ ДРОБ,

бясконцы дзесятковы дроб, у якім, пачынаючы з некаторага месца, перыядычна паўтараецца пэўная група лічбаў (перыяд). Перыяд запісваюць у дужках, напр., замест 5,6666... пішуць 5,(6) і чытаюць «5 цэлых і 6 у перыядзе».

Дроб наз. чыстым, калі перыяд пачынаецца адразу пасля дзесятковай коскі, і змешаным, калі паміж коскай і перыядам ёсць інш. лічбы. Напр., 8,(3) — чысты П.д., а 2,3(41) — змешаны. Усякі П.д. — рацыянальны лік. Усякі рацыянальны лік пераўтвараецца у канечны дзесятковы дроб ці бясконцы П.д. Кожны П.д. можна пераўтварыць у звычайны дроб, дзе лічнік — рознасць паміж лікам, які стаіць паміж коскай і другім паўтарэннем перыяду, і лікам паміж коскай і перыядам; назоўнік мае лічбу 9 столькі разоў, колькі лічбаў у перыядзе, і справа ад яе дапісваецца столькі нулёў, колькі лічбаў стаіць паміж коскай і перыядам. Напр., 0,(45) = 45/99 = 5/11; 0,58(3) = (583 − 58)/900 = 525/900 = 7/12.

А.​А.​Гусак.

т. 12, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пералог ’луг сярод поля ці сярод лесу’ (Шат.), ’аблога’ (Нар. Гом.), ’ялавіна’ (не сеіць год ці два) (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр. перелі́г ’некалькі гадоў неапрацоўваемая зямля’, рус. перело́г ’парослая травой ці лесам зямля’, ’незаараная палоска раллі’, польск. przełóg, чэш. příloh, славац. prieloh, славен. prélog, prẹ́log, серб.-харв. prijȅlog, макед. прелог, балг. пре́лог. Прасл. *per‑logъ; да пера- і ляжа́ць (гл.), бо зямля “пералежвае” (Лекс. Палесся, 42); Банькоўскі (2, 861) мяркуе, што зыходнае значэнне ў польск. przełożyćпераўтварыць пашу ў раллю’; параўн. адло́г ’пакінутая (“адложаная”) зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)