stomach

[ˈstʌmək]

1.

n.

стра́ўнік -а m.; жыво́т -ата́ m.; трыбу́х -а́ m.

2.

v.t.

1) перава́рваць, ператраўля́ць

2) Figur. цярпе́ць; трыва́ць

He could not stomach such insults — Ён ня мог сьцярпе́ць такі́х зьнява́гаў

- turn one’s stomach

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

digest

[daɪˈdʒest]

1.

v.t.

1) ператраўля́ць

2) разуме́ць; засво́йваць

3) клясыфікава́ць, скарача́ць, рэзюмава́ць, рабі́ць каро́ткі вы́клад зьме́сту

4) перано́сіць; цярпе́ць

2.

n. [ˈdaɪdʒest]

1) каро́ткі вы́клад зьме́сту, да́йджэст -у m.

2) збор скарачэ́ньняў

a digest of great novels — збор скаро́чаных клясы́чных рама́наў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

перева́ривать несов.

1. (заново варить) перава́рваць;

2. (слишком долго варить) перава́рваць;

3. (о желудке) ператраўля́ць;

4. перен. с отриц. (терпеть, переносить) перано́сіць, цярпе́ць;

я не перева́риваю лжи я не перано́шу (не магу́ цярпе́ць) хлусні́ (маны́);

5. перен. (усваивать, воспринимать) засво́йваць, успрыма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trawić

trawi|ć

незак.

1. ператраўляць; страваваць;

2. турбаваць, мучыць, непакоіць;

3. кніжн. марнаваць;

~ć czas na niczym — дарма (дарэмна, марна) траціць час; марнаваць час;

4. пераносіць, цярпець;

nie ~ę takiej muzyki — не пераношу такую музыку;

5. тэх. травіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Патра́ва1, потра́ва ’знішчэнне травы, пасеваў жывёлай’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Мядзв., Касп., ТС; лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), брэсц. потра́вляный ’з’едзены’ (Сл. Брэс.). Рус. потрава ’патрава’, ст.-рус. потравити ’паспасваць пасевы’, серб.-харв. по̏тра ’тс’. Да трава (гл.) < прасл. trava, якое спачатку абазначала ’харч, страву для людзей’, корм для жывёлы’, а пасля ’трава’, ’пэўныя віды траў’ (Брукнер, 575; Скок, 3, 494), а ’корм для чалавека’ — страва (гл.). Лексема trava — аддзеяслоўнае ўтварэнне (ад truti, trovǫ, як slava < sluti, slovǫ). Пазней ад trava ўтварылася traviti: польск. trawić ’знішчаць’, ’выдаваць’, ’ператраўляць’, ’цкаваць’ і інш., а таксама іншая ступень чаргавання — серб.-ц.-слав. трыти, трыѭ ’церці, сцірацца’, балг. три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав. троути ’знішчаць’. З traviti пры дапамозе прыстаўкі па‑/по‑ і ўтварыліся патраві́ць ’знішчыць’, патра́ва ’знішчэнне’.

Патра́ва2 ’страва, ежа (пераважна з травы)’ (ТСБМ, Мядзв., Яруш., Шпіл., Гарэц., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’вадкая ежа’ (Сл. ПЗБ), ’скаромная ежа’ (Шн. 3), ’вараная (гатаваная) ежа’ (Нас.), ’блюда’ (бяроз., Сл. Брэс.). Укр. потра́ва ’ежа, блюда’, рус. зах., калуж.-маск. потрава ’страва, ежа’, якое Даль (3, 934) выводзіць з польскі ст.-рус. потрава ’збіранне сена, корму’; польск. potrawa ’ежа, блюда’, potraw ’атава (трава)’; чэш., славац. potrava ’ежа, харчаванне’, ’прадукты’, ’корм (для жывёлы)’, серб.-харв. по̀травнина ’плата за выпас’. Да патраві́ць, якое з po‑traviti ’ператравіць, ужыць’, ’карміць травой’, ’знішчаць’. Гл. таксама патра́ва1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)