Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
przepisać
зак.
1.перапісаць;
2.мед. прыпісаць;
przepisać dietę — прыпісаць дыету
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перапі́ска, ‑і, ДМ перапісцы; Рмн. ‑сак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. перапісваць — перапісаць (у 1 знач.).
2.Дзеяннепаводледзеясл. перапісвацца (у 1 знач.); абмен пісьмамі.
3. Збор пісем, лістоў, напісаных і атрыманых кім‑н. Загінулі таксама апавяданні Багушэвіча, яго перапіска з многімі выдатнымі сучаснікамі.Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Перавыдаць друкарскім спосабам, надрукаваць, змясціць паўторна ў другім друкаваным органе. — Заметку надрукуюць, потым яе перадрукуюць іншыя газеты.Шахавец.Вядома, што брашуру [У. І. Леніна] перадрукавалі Віцебская і Мінскам групы.«Помнікі».
2.Перапісаць начыста на пішучай машынцы або друкарскім спосабам. — Якую ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш) — Лепш бы чарнілам. — Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.
1. Пабяліць нанава, яшчэ раз. А што я зрабіў кепскае? Столь упрыгожыць кветкамі хацеў? Дык я ж мог сам перабяліць, калі б сказалі.Нядзведскі.
2. Пабяліць усё, многае. Перабяліць усе пакоі ў доме.
4.Перапісаць з чарнавіка начыста. — От я зараз усыплю вам абодвум, — сказаў.. [Канстанцін Міхайлавіч], пачынаючы нешта накідваць алоўкам. Потым перабяліў напісанае на двух аркушыках і адсунуў убок.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’е́лі ўсё на́чыста — съе́ли всё на́чисто (до́чиста, подчисту́ю)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.
1. Узнавіць тэкст, лічбы, малюнкі і пад. друкарскім спосабам. Надрукаваць загаловак у газеце вялікімі літарамі.// Напісаць або перапісаць што‑н. на пішучай машынцы. Надрукаваць даведку. Надрукаваць рукапіс.
2. Змясціць у друку; выдаць. Сёлета Толя скончыў трэці курс літаратурнага аддзялення універсітэта.. Адзін яго нарыс днямі надрукавала абласная газета.Брыль.Рыгор памятае, як радаваўся ён, калі надрукаваў у часопісе невялічкі раздзел са сваёй дысертацыі.Арабей.
3. Аддрукаваць усё або частку чаго‑н. Надрукаваць збор твораў пісьменніка. Надрукаваць 10 старонак рукапісу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)