Zúrede f -, -n пара́да, перакана́нне; pl тс. угаво́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

preconceived [ˌpri:kənˈsi:vd] adj. прадузя́ты; які́ загадзя сфармірава́ўся (пра меркаванне, погляд, перакананне і да т.п.);

a preconceived opinion прадузя́тая ду́мка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРО́ПАВЕДЗЬ,

1) прамова свяшчэннаслужыцеля (прапаведніка) у храме перад прыхаджанамі ў канцы літургіі; жанр рэліг. прапаганды. Змяшчае тлумачэнні палажэнняў веравучэння, каментарыі Св. пісання, рэкамендацыі для адпаведных паводзін і дзеянняў. У адрозненне ад малітвы будуецца дастаткова адвольна (не па фіксаваных схеме і тэксце). Рэліг. П. у большай ступені ўздзейнічае на эмоцыі, падсвядомасць, інстынкты (т.зв. нелагічнае перакананне). У пратэстантызме П. — цэнтр. момант богаслужэння; спевы, малітвы, сімвалічныя жэсты суправаджаюць і ўзмацняюць П. Сучасныя П. значную ўвагу звяртаюць на міратворчую, экалагічную і сац.-маральную праблематыку.

2) Дыдактычны твор аратарскага тыпу; бываюць гімнічныя, панегірычныя, павучальныя, апалагетычныя і інш.

т. 13, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абгрунтаваць.

2. у знач. прым. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі. Цяпер яна, гэта думка, ператварылася ў цвёрдае і абгрунтаванае перакананне: Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

conviction [kənˈvɪkʃn] n.

1. перакана́нне

2. упэ́ўненасць, перакана́насць;

in full conviction з по́ўнай упэ́ўненасцю

3. law асуджэ́нне, прысу́д, прызна́нне вінава́тым

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крэ́да, нескл., н.

1. Сімвал веры ў каталіцкай царкве.

2. перан. Кніжн. Погляды, перакананне асновы светапогляду. Палітычнае крэда. Паэтычнае крэда. □ Дэвізам для часопіса было ўзята крэда матэрыялізму: «Не свядомасць вызначае жыццё, а сацыяльнае жыццё вызначае свядомасць чалавецтва». У. Калеснік.

[Ад лац. credo — веру.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэўненасць, пэўнасць, вера, пераконанасць, перакананне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

О́СЦІН, Осцен (Austen) Джэйн (16.12.1775, Стывентан, Вялікабрытанія — 18.7.1817), англійская пісьменніца. У рэаліст. сац.-быт. раманах «Пачуццё і пачуццёвасць» (т. 1—3, 1811), «Гордасць і забабоны» (т. 1—3, 1813), «Мэнсфілд-парк» (1814), «Эма» (т. 1—3, 1816), «Перакананне» і «Абацтва Нортэнгер» (абодва выд. 1818), «Лэдзі Сьюзен» (выд. 1871), «Каханне і сяброўства» (выд. 1922), «Уотсаны» (выд. 1958) і інш. у іранічнай манеры адлюстравала жыццё, норавы і псіхалогію англ. правінцыяльнага грамадства, са спачуваннем — становішча небагатай жанчыны; з пункту погляду ідэалаў Асветніцтва розум лічыць адзіным арыенцірам у рэальным жыцці.

Тв.:

Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1988.

Літ.:

Моэм У.С. Джейн Остен и «Гордость и предубеждение» // Моэм У.С. Искусство слова: Пер. с англ. М., 1989;

Вулф В. Джейн Остен // Вулф В. Избранное: Пер. с англ. М., 1989.

Дж.Осцін.

Т.​Я.​Камароўская.

т. 11, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

steadfast [ˈstedfɑ:st] adj. (in, to) fml, approv. сто́йкі, непахі́сны, цвёрды, пастая́нны;

be steadfast to one’s principles цвёрда прытры́млівацца сваі́х пры́нцыпаў;

steadfast conviction непахі́снае перакана́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВО́ЛАТЫ, велікалюды,

персанажы бел. міфалогіі, людзі-асілкі вялізнага росту і магутнай сілы. У бел. легендах і казках волаты падобныя на міфічных герояў, але поруч з ратнымі подзвігамі будуюць паселішчы і масты, умацоўваюць гарадзішчы; паказваюць сваю сілу: далёка перакідваюць вырваныя з каранямі дрэвы, каменне, сякеры. Асабліва былі пашыраны легенды пра волатаў, звязаныя з этыялагічнымі міфамі пра паходжанне і развіццё чалавека. У іх выяўлена перакананне, што даўней людзі былі высачэзныя, потым здрабнелі, змізарнелі. Нар. паданні звязваюць з волатамі ўзнікненне валатовак (стараж. курганоў) і назваў вёсак (Волаты, Валатоўкі, Валатава ў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абл.).

Літ.:

Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья... Витебск, 1897;

Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T.1. Kraków, 1897;

Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930;

Бараг Л.Г. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. М.; Л., 1963. Вып. 8.

т. 4, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)