упэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад упэўніць.

2. у знач. прым. Які цвёрда верыць у што‑н., перакананы ў чым‑н. Сын быў упэўнены, што ёсць адна рэвалюцыйная праўда. Чорны. Клаўся ставы спаць ужо нават упэўнены, што Лапця недзе ў партызанах. Кулакоўскі. // Перакананы ва ўласных сілах, які спадзяецца на сябе. Рос [Быстроў] дужым, вынослівым і ўпэўненым у сабе. Мележ. // Які выражае ўпэўненасць, перакананасць. Васіль Іванавіч стаяў па трыбуне і ўпэўненым голасам расказваў аб дасягненнях жывёлаводаў. Шашкоў. Ва ўсіх па змораных тварах разгубленасць, і толькі ў Чыжыка ўпэўнены погляд. Лупсякоў.

3. у знач. прым. Рашучы, энергічны. Тацяна ўпэўненымі гаспадарчымі рукамі ўпарадкавала небагатыя клумкі Марыны Паўлаўны. Зарэцкі. Не ў пошуках хлеба, зямлі ці заробку, З Прыпяці трапілі людзі сюды, — На заклік Радзімы ўпэўненым крокам Прыйшлі будаваць яны край малады. Жычка. Рухі ў.. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыжаныя. Карпаў.

•••

Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся, усё будзе так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэ́ўненасць ж.

1. (перакананасць) Überzugung f -;

вы́казаць упэ́ўненасць у чым-н. siner Überzugung usdruck gben*, sine Überzugung zum usdruck brngen*;

2. (вера, адчуванне пэўнасці) Gewssheit f -, -en; Scherheit f -; Zversicht f -;

упэ́ўненасць у сваі́х сі́лах das Vertruen auf die igenen Kräfte;

упэ́ўненасць у сабе́ Slbstvertrauen n -s, Slbstsicherheit f -;

упэ́ўненасць у за́ўтрашнім дні gescherte Zkunft;

упэ́ўненасць у перамо́зе Segeszuversicht f;

з упэ́ўненасцю scher, zversichtlich, vller Überzugung [Zversicht];

сцвярджа́ць што-н. з упэ́ўненасцю etw. mit ller Gewssheit behupten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)