obrócić się

зак. перавярнуцца;

obrócić się w słuch — ператварыцца ў слых

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ператвары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Перайсці ў другі стан, набыць іншы выгляд, стаць чым-н. іншым.

Возера зарасло і ператварылася ў балота.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці (высок.).

Планы ператварыліся ў рэальнасць.

3. у каго-што. У казках, паданнях і пад.: змяніць свой выгляд, перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

|| незак. ператвара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ператварэ́нне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nawrócić się

зак.

1. павярнуць, вярнуцца;

2. перавярнуцца (у веру); прыняць (веру)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца. Афіцэр перакаціўся цераз канаву і кінуўся ў хмызняк. Васілеўская. // Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Адам Лабека глуха застагнаў і паваліўся на бок, паволі падкурчыў адну нагу, потым другую. Боль не сунімаўся. Адам Лабека перакаціўся на спіну. Паслядовіч.

2. Перамясціцца па небасхілу з аднаго месца на другое (пра сонца, месяц і пад.). Сонца перакацілася на захад.

3. Хвалепадобна распаўсюдзіцца, разнесціся (пра гукі). Начную цішыню, як раскат грому, раскалоў стрэл. Ён узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі. Чарнышэвіч.

4. Пракаціцца далей, чым трэба. Мяч перакаціўся за рысу.

5. Разм. Упаўшы, перавярнуцца, перакінуцца. Перакаціцца ад аднаго ўдару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павываро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх. Павыварочваліся рукавы кашулі.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Вывернуцца, упасці — пра ўсё, многае. Слупы павыварочваліся.

3. Вываліцца, выкуліцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Ездакі павыварочваліся з воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вернуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскалываўшыся, выпасці, упасці.

Ад моцнага ветру вывернулася дрэва.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца (разм.).

Рука вывернулася ў плячы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх.

Вывернуліся рукавы кашулі.

4. Спрытным рухам, паваротам выслізнуць, вызваліцца, абмінуць перашкоду.

В. з рук праціўніка.

5. перан. Выйсці з цяжкага становішча (разм.).

В. з бяды.

|| незак. вываро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flip [flɪp] v.

1. падкіда́ць, падкі́дваць уве́рх (што-н. лёгкае)

2. (on/off) націска́ць (на кнопку, выключальнік і да т.п.); пстры́каць

3. раззлава́цца; пстры́каць, фы́ркаць

flip over [ˌflɪpˈəʊvə] phr. v.

1. пераго́ртваць (старонкі кнігі)

2. перакулі́цца; перавярну́цца (пра аўтамабіль)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

turn over

а) адда́ць, перада́ць, здаць

to turn over a job to someone — перада́ць не́каму пра́цу

б) Figur. абмеркава́ць, абду́маць, узва́жыць

в) перавярну́цца

г) мець абаро́т

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. мяк, мякла; незак.

1. Рабіцца мяккім, менш цвёрдым; размякаць.

2. Рабіцца вялым, расслабленым. Хлопец хоча перавярнуцца, ды раптоўны боль забівае яму дух, ён адразу мякне. Карпюк.

3. перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрата, чуласці, спагадлівасць. Бацька, хоць не прызнаваўся, Ды таксама трохі мяк, Калі часам даставаўся З-за сынка ўвагі знак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преврати́ться ператвары́цца; (обратиться) перавярну́цца;

преврати́ться в слух навастры́ць слых, натапы́рыць ву́шы, ува́жліва прыслу́хацца;

преврати́ться в зре́ние пача́ць угляда́цца;

преврати́ться во внима́ние зрабі́цца ве́льмі ўва́жлівым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)