МЕТАМАРФО́ЗА,

1) ператварэнне, пераўтварэнне, перабудова каго- ці чаго-небудзь.

2) У біялогіігл. Метамарфоз.

т. 10, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэфо́рма, -ы, мн. -ы, -фо́рм і -аў, ж.

1. Пераўтварэнне, змена, перабудова чаго-н.

Р. адукацыі.

Р. правапісу.

Грашовая р.

2. Пераўтварэнне ў якой-н. галіне палітычнага жыцця, якое не датычыць асноў існуючага сацыяльнага ладу.

Палітычныя рэформы.

|| прым. рэфо́рменны, -ая, -ае (да 2 знач.; уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Nugestaltung f -, -en перабудо́ва, пераўтварэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАНСА́Р ((Mansart) Франсуа) (23.1.1598, Парыж — 23.9.1666),

французскі архітэктар. Вучыўся ў арх. С. дэ Броса. Творча перапрацаваў традыцыі франц. і часткова італьян. Адраджэння, заклаў асновы класіцызму 17 ст. У работах М. спалучэнне пластычнага багацця дэкору з выразнасцю і прастатой агульнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, са строга рэгулярнай пабудовай плана: крыло замка ў Блуа (перабудова, 1635—38), палац Мезон-Лафіт каля Парыжа (1642—50), царква Валь-дэ-Грас (1645—46) і атэль Карнавале (перабудова, 1660—61) у Парыжы. Распрацаваў канструкцыю мансарды.

т. 10, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перавала́кванне (пірівыла́кывыньня) ’перабудова’ (Юрч. СНЛ). Да валачы́ць (гл.) у старым тэрміналагічным будаўнічым значэнні, параўн. на́валак ’паверх’ (гл.), сво́лак, су́валак ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Reorganiserung f -, -en рэарганіза́цыя, пераўтварэ́нне, перабудо́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПО́РТА (Пётр Антонавіч) (1780 — пасля 1865),

бел. архітэктар. Па паходжанні швейцарац. Працаваў губ. архітэктарам у г. Разань (Расія; 1821—24). У 1830—35 архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса, у 1834—42 полацкі епархіяльны архітэктар. Сярод работ: перабудова б. езуіцкага касцёла ў правасл. сабор св. Мікалая ў Полацку (1831—38), праект мураванай 5-купальнай царквы для г. Лепель (1835), перабудова паводле свайго праекта мураванага будынка б. езуіцкага вучылішча ў Віцебску для мужчынскага духоўнага вучылішча (1841). Праектаваў таксама драўляныя цэрквы (у в. Курылава Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія; 1840), грамадз. дзярж. пабудовы, прыватныя жылыя дамы.

В.​М.​Чарнатаў.

т. 12, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэмакратыза́цыя

(ад дэмакратыя)

укараненне прынцыпаў дэмакратыі, перабудова дзяржавы, грамадства на дэмакратычных асновах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

readjustment [ˌri:əˈdʒʌstmənt] n. перабудо́ва, рэарганіза́цыя; прывядзе́нне ў пара́дак;

Some readjustment must be made in the accounts. Трэба зрабіць некаторыя пераразлікі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэарганіза́цыя, ‑і, ж.

Змена структуры, арганізацыі чаго‑н.; перабудова, ператварэнне чаго‑н. у што‑н. Рэарганізацыя МТС. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Акадэмію навук. □ Што датычыць Мікалая Герасіменкі і Дзмітрыя Вухарына, то гэтыя маладыя шахцёры з першых жа дзён рэарганізацыі брыгад сталі кіраваць праходчыцкімі звеннямі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)