Ка́ктус ’расліна сям. Cactaceace’ (БРС, ТСБМ). У ТСБМ недакладная дэфініцыя: ’паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі’. Па-першае, кактусы сустракаюцца ад Канады да Патагоніі, а па-другое, ёсць расліны з нармальна развітым лісцем (род Peireskia). Запазычанне кніжнага характару з ням.Kaktus або англ.cactus, якія ўзыходзяць да грэч.κακτός.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыярытэ́т
(ням. Priorität, ад лац. prior = першы)
1) першынство, першае месца па часе ў адкрыцці, вынаходніцтве, фармуліроўцы якой-н. ідэі;
2) пераважнае права на што-н., пераважаючае значэнне чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
змарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Разм. Змучыцца ад працяглай маркоты. — Даўно, вельмі даўно ўжо я ад цябе ліста не меў. І змаркоціўся ж я па гэтым моцна.Крапіва.Кожны раз, як дачка прыязджала дахаты, першае, што пытала маці — ці не змаркоцілася яе Танечка без бацькоў.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав.наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус.насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СУ́ДНА НА ПАВЕ́ТРАНАЙ ПАДУ́ШЦЫ (СПП),
судна, якое ў час руху або спынення прыўзнімаецца над паверхняй вады (грунту, лёду, снегу) паветрам, што напампоўваецца пад днішча. Выкарыстоўваецца з сярэдзіны 20 ст. для перавозкі пасажыраў, грузаў, у ВМФ. Скорасць да 150 км/гадз і больш.
Поласць пад днішчам разам са спец. агароджай пры нагнятанні паветра ўтварае т.зв. паветраную падушку. Ёсць СПП: з гібкай агароджай па ўсім перыметры падушкі, здольная рухацца над вадой і сушай (амфібійныя і інш. судны); з агароджай падушкі ўздоўж бартоў у выглядзе апушчаных у ваду жорсткіх канструкцый — скегаў (скегавыя судны). СПП маюць паветранагнятальныя восевыя або цэнтрабежныя вентылятары, амфібійныя — таксама паветраныя суднавыя рухачы (вінты і інш.). Канструкцыя СПП прапанавана ў 1716 швед. вучоным Э.Сведэнбаргам. Прынцып руху на паветранай падушцы абгрунтаваны ў 1927 К.Э.Цыялкоўскім. Першае СПП (тарпедны катэр) пабудавана ў 1916 (Аўстрыя). У СССРпершае СПП прайшло выпрабаванне ў 1934—35.
Судна па паветранай падушцы: а — схема (разрэз) па паветраным канале (1 — паветраны канал; 2 — нагнятальнік; 3 — паветраная шахта; 4 — ватэрлінія пры непрацуючым вентылятары; 5 — ватэрлінія пры працуючым вентылятары; 6 — паветраная падушка; 7 — адсек плывучасці); б — амфібійны катэр; в — скечавае судна «Арыён».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РБАН (Barbon) Нікалас (1640, Лондан — 1698),
англійскі вучоны-эканаміст. Каля 1680 пасля вял. пажару ў Лондане заснаваў першае ў Англіі т-вапа страхаванні ад пажараў. У сваёй асн. працы «Нарыс пра гандаль» (1690) выступаў супраць меркантылізму, крытыкаваў дзярж. рэгламентаванне эканомікі, абгрунтоўваў неабходнасць свабоднага гандлю. Абараняў інтарэсы землеўладальнікаў, ідэі наміналізму. Упершыню вызначыў працэнт як цану капіталу, быў прыхільнікам заканад. абмежавання працэнта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ БЕЛЬ (Le Bel) Жазеф Ашыль (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),
франц. хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вант Гофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паро́дыя, ‑і, ж.
1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор. У гэты перыяд нашага сумеснага жыцця ўзнікла думка паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай пародыі.Хведаровіч.
2.перан. Знешняе, няўдалае перайманне чаго‑н., скажонае падабенства да чаго‑н. А боты штосьці не ішлі, Пакупнікі іх абміналі... Па-першае, шалёная цана, А па-другое, не абутак, а пародыя адна.Валасевіч.
[Грэч. parödia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́НІНГЕМ (Cunningham) Уолтэр (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм. палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаванне асн. блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).