аранжарэ́я, ‑і, ж.

Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі Батанічнага саду. □ Якіх толькі раслін не ўбачыш пад шклянымі дахамі аранжарэй! В. Вольскі.

[Фр. orangerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санда́лавы і санта́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сандала ​1 (саптала). Сандалавае дрэва. // Здабыты, зроблены з сандалу (санталу). Сандалавая фарба. Сандалавая шкатулка.

2. у знач. наз. санда́лавыя, ‑ых. Сямейства паўднёвых раслін (траў, кустоў, радзей дрэў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багамо́л, ‑а, м.

1. Набожны чалавек, які многа моліцца, ходзіць на багамолле. Нягледзячы на ранні час, па абодва бакі вуліцы стаялі на каленях багамолы, злажыўшы перад сабою рукі. Машара.

2. мн. (багамо́лы, ‑аў). Атрад драпежных насякомых паўднёвых краін.

[Назва дадзена па знешняму выгляду, які нагадвае позу чалавека ў час малення.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майда́н, ‑а, м.

1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы. Самуйлёнак.

2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.

[З араб. majdān, mainān.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пео́н 1, ‑а, м.

Спец. Чатырохскладовая вершаваная стапа антычнай метрыкі з трох ненаціскных і аднаго націскнога склада.

[Грэч. paiēōn.]

пео́н 2, ‑а, м.

Селянін, батрак у краінах Лацінскай Амерыкі і ў паўднёвых штатах ЗША, які ператварыўся ў выніку кабальнай залежнасці ў раба.

[Ад ісп. peon — падзёншчык, батрак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галі́ць ’брыць’, галі́цца ’брыцца’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ). Укр. голи́ти, голи́тися. У рус. мове голи́ть ’брыць’, голи́ться ’брыцца’ вядома толькі з паўднёвых гаворак у Даля (гл. СРНГ, 6, 294). Можна ставіць пытанне: ці не запазычаны бел. і ўкр. словы з польск. golić, golić się ’тс’? Вырашальным тут павінна з’явіцца адносная храналогія адпаведных слоў. Тэарэтычна мяркуючы, значэнне ’брыць’ магло развіцца ва ўсх.-слав. мовах самастойна. Але адсутнасць яго ў рус. (акрамя паўднёвых дыялектаў) наводзіць на думку, што гэта ўсё ж такі запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяплі́ца, ‑ы, ж.

Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценамі для вырошчвання круглы год агародніны, кветак, пладоў і пад. або для зімоўкі паўднёвых раслін. Штучныя крыніцы святла даюць магчымасць вырошчваць гародніну ў цяпліцах узімку. «Беларусь». Пад шклянымі дахамі цяпліц цяпер вырошчваецца шмат буракоў, салаты. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаўро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лаўру, уласцівы яму. Лаўровы куст. Лаўровы пах. // Які здабываецца з лаўру. Лаўровы алей.

2. у знач. наз. лаўро́выя, ‑ых. Сямейства паўднёвых вечназялёных раслін, да якога адносяцца лаўр, камфорнае дрэва і інш.

•••

Лаўровы ліст гл. ліст ​1.

Лаўровы вянок гл. вянок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыксікра́т

[англ. dixiecrat, ад Dixie = гутарковая назва поўдня ЗША + (demo)crat = дэмакрат]

прадстаўнік паўднёвых штатаў у правым крыле дэмакратычнай партыі ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

майда́н

(укр. майдан < кр.-тат. mäidan, ад ар. majdān)

плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях Расіі і Украіны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)