УЛЬТЫМА́ТУМ (ад лац. ultimus самы апошні),

1) у міжнародным праве — патрабаванне адной дзяржавы да другой, якое суправаджаецца пагрозай разрыву дыпламат. адносін або ўжывання ўзбр. сілы ў выпадку невыканання яго ў вызначаны тэрмін. У міжнар. справах абвяшчаецца выключна з санкцыі ААН.

2) Патрабаванне, якое суправаджаецца якой-н. пагрозай.

т. 16, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імператы́ў, -ты́ва, м.

1. кніжн. Катэгарычнае патрабаванне, загад.

Этычны і.

2. У граматыцы: тое, што і загадны лад.

|| прым. імператы́ўны, -ая, -ае.

Імператыўная форма дзеяслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ультыматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае характар ультыматуму; катэгарычны. Ультыматыўнае патрабаванне. Ультыматыўны тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настоя́ние патрабава́нне, -ння ср., дамага́нне, -ння ср.;

по настоя́нию па патрабава́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЭТЭ́НЗІЯ (ад позналац. praetensio дамаганне, патрабаванне),

1) дамаганне, заява на валоданне чым-н.

2) Заява крэдытора, пакупніка, заказчыка, кліента аб аплаце доўгу, кампенсацыі страт, устараненні выяўленых недахопаў, няспраўнасці ў набытым тавары або выкананай рабоце, заказе. Таксама патрабаванне крэдытора да даўжніка аб добраахвотным урэгуляванні спрэчкі, звязанай з парушэннем правоў крэдытора. Для пэўнай катэгорыі спрэчак у цывільным і гасп. праве прадугледжваецца дасудовы прэтэнзійны парадак іх урэгулявання.

т. 13, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

substantiate [səbˈstænʃieɪt] v. fml дака́зваць, абгрунто́ўваць (патрабаванне, сцвярджэнне і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

запыта́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Пытанне, зварот да каго-н., які патрабуе адказу, тлумачэння.

Задаць з.

2. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

Паслаць з. ва ўстанову.

З. ўраду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запатрабава́нне, -я, н.

1. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

Даць з. ва ўстанову.

2. мн. Неабходнасць, патрэбы.

Культурныя запатрабаванні працоўных.

○

Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванні адрасата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́зунг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Заклік, зварот, які выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне.

Баявы л.

2. Плакат з такім заклікам.

Дэманстранты неслі лозунгі.

3. Вядучы, галоўны прынцып чаго-н.

|| прым. ло́зунгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Míndestforderung f -, -en мініма́льнае патрабава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)