дэкаратыўная дэталь (патаўшчэнне) слупоў, калонак, ліштваў акон і дзвярных парталаў. Мае круглую або крыху падоўжаную (дынепадобную) форму. Была пашырана ў рус. мураванай архітэктуры 15—17 ст., у драўляным дойлідстве — да канца 18 ст. На Беларусі сустракаецца пераважна ў пабудовах 19 — пач. 20 ст. стыляў псеўдарускага і мадэрн (будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, Пакроўская царква ў Гродне і інш.).
Дынькі на фасадах былога Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (уверсе) і Пакроўскай царквы ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МБІЙ (ад позналац. cambium абмен, змена),
слой клетак утваральнай тканкі, з дапамогай якога здзяйсняецца другаснае патаўшчэнне сцёблаў і каранёў голанасенных і двухдольных раслін. Клеткі К. падоўжана-завостраныя на канцах, таблітчастыя (празенхімныя), з мяккімі цэлюлознымі абалонкамі. Размешчаны аднарадным цыліндрычным слоем (на папярочным зрэзе — у выглядзе кольца). Утварае ўнутр ад сябе драўніну (другасная ксілема), звонку — луб (другасная флаэма). Ва ўмераных шыротах на восень і зіму дзейнасць К. спыняецца. Сезонныя змены актыўнасці абумоўліваюць утварэнне гадавых кольцаў. Дзяленне некат. клетак К. на сцябле і корані дае корак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Тое, што і жыла (у 1 знач.).
2. Тонкая ніцепадобная праслойка ў горнай пародзе, дрэве, якая вылучаецца колерам.
Белы мармур з шэрымі жылкамі.
3. Ніцепадобнае патаўшчэнне ў лістах раслін і крылах насякомых.
|| памянш.-ласк.жы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.жы́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набалда́шнік, ‑а, м.
Надстаўка, патаўшчэнне на верхнім канцы палкі. У руках.. [Бешчат] трымаў пакамечаны Томчакаў капялюш і палку з цяжкім медным набалдашнікам.Бажко.У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам.Асіпенка.
[Ад тат. балдак — эфес.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склерыфіка́цыя
(ад склера- + -фікацыя)
патаўшчэнне і здзеравяненне абалонак раслін, якое выклікае ўтварэнне склерэнхімы і склерэід.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)