стабі́льны, -ая, -ае.

Устойлівы, пастаянны, які не мяняецца.

С. прыбытак.

Стабільнае напружанне.

|| наз. стабі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

постпре́д (постоя́нный представи́тель) пастпрэ́д, -да м. (пастая́нны прадстаўні́к);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастпрэ́д м. (пастая́нны прадстаўні́к) постпре́д (постоя́нный представи́тель)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрамні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.

Ртутны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрацо́ўны, -ая, -ае.

Які не мае работы; пазбаўлены магчымасці атрымліваць пастаянны заробак.

Беспрацоўныя рабочыя.

Дапамога беспрацоўным (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sustainable [səˈsteɪnəbl] adj. пастая́нны;

sustainable economic growth пастая́нны эканамі́чны рост

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэ́йсавы, -ая, -ае.

1. гл. рэйс.

2. Пра транспартны сродак: які ходзіць па пэўных рэйсах, мае пастаянны маршрут.

Р. аўтобус.

Р. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пермане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Бесперапынны, пастаянны. Перманентная рэвалюцыя.

[Лац. permanens, permanentis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канста́нта, ‑ы, ж.

1. Пастаянная велічыня (у матэматыцы, фізіцы, хіміі). Канстанта цеплаправоднасці.

2. Пастаянны элемент, часцей пастаянны націск на пэўным складзе, у рытмічнай арганізацыі верша.

[Ад лац. constans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часо́вы, -ая, -ае.

Які існуе, дзейнічае на працягу пэўнага часу; проціл. пастаянны.

Часовае пасведчанне.

Часовае месца жыхарства.

Часовая работа.

|| наз. часо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)