анёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).

2. Ласкавы зварот да каго-н. (разм.).

А. мой.

Дзень анёла — імяніны.

|| памянш. анёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

|| прым. анёльскі, -ая, -ае.

А. характар (вельмі добры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасла́ннік ’дыпламат рангам ніжэй за пасла’, ’пасланец’ (ТСБМ). З рус. посланник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анёл

(польск. anioł, ад грэч. angelos = пасланец)

1) пасланец бога, якога вернікі ўяўляюць у выглядзе юнака з крыламі;

2) перан. асоба як увасабленне чаго-н. станоўчага, ідэальнага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наро́чный

1. прил. спецыя́льны;

2. сущ. на́рачны, -нага м., паслане́ц, -нца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Gesndte sub m -n, -n паслане́ц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wysłannik

м.

1. пасланец;

2. карэспандэнт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэлега́т, ‑а, М ‑гаце, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой‑н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы; пасланец, упаўнаважаны. Дэлегат з’езда. Дэлегаты Генеральнай Асамблеі ААН. □ Часта Міхалка з Борухам ездзяць у горад дэлегатамі ад сялян. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ilbote m -n, -n кур’е́р, паслане́ц, гане́ц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вестово́й

1. прил. сігна́льны, апавяшча́льны;

2. сущ. паслане́ц, -нца́ м.; воен. веставы́, -во́га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

umyślny

1. наўмысны;

2. уст. пасланец; ганец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)