СІ́ДРА, Сірт Вялікі,

заліў Міжземнага м. каля берагоў Лівіі. Даўж. 115 км, шыр. каля ўвахода 465 км, глыб. да 1374 м. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Парты — Бенгазі, Марса-эль-Бурэйка, Эс-Сідэр.

т. 14, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕВЯЛЬСКО́ГА ЗАЛІ́Ў.

Каля зах. берага в-ва Сахалін, з боку Татарскага праліва. Шыр. каля ўвахода 80 км, глыб. да 100 м. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Гал. парты: Холмск і Невельск. Названы ў гонар Г.І.Невяльскога.

т. 11, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКА́БА,

заліў Чырвонага м., паміж п-авамі Аравійскім і Сінайскім. Даўж. 180 км, шыр. да 28 км, глыб. да 1828 м. Аддзелены ад Чырвонага м. падводным парогам глыб. да 958 м. Парты Акаба (Іарданія), Эйлат (Ізраіль).

т. 1, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРКІНІ́ЦКІ ЗАЛІ́Ў,

заліў Чорнага м. паміж паўн.-зах. берагам Крымскага п-ва і мацерыком. Даўж. 118,5 км. Глыб. ў зах. ч. да 36 м, ва ўсх. — да 10 м. У суровыя зімы замярзае. Парты: Скадоўск, Харлы.

т. 8, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́БЕ́С, Малы Сірт,

заліў Міжземнага м. каля паўн. берага Афрыкі. Абмывае ўзбярэжжа Туніса. Даўж. каля 41 км, шыр. да 68 км, глыб. каля 50 м. Вялікі в-аў Джэрба. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Асн. парты — Габес, Сехіра.

т. 4, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНЕ-КАРЭ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў,

заліў Жоўтага м., каля берагоў Карэі і Кітая. Глыб. да 50 м. У прыбярэжнай ч. шырокія водмелі і скалістыя астравы. Прылівы паўсутачныя (да 10 м). Гал. парты: Нампхо, Сіныйджу (КНДР), Даньдун, Далянь і Люйшунь (Кітай).

т. 7, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗАМБІ́КСКІ ПРАЛІ́Ў,

паміж в-вам Мадагаскар і Афрыкай у Індыйскім ак. Даўж. каля 1760 км, шыр. 422—925 км, глыб. на Пн і Пд больш за 3000 м, найменшая на фарватэры 17 м. Парты: Мазамбік, Бейра (Мазамбік), Мадхадзанга (Мадагаскар).

т. 9, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЯНЬЦЗІ́НСКІ ТРАКТА́Т 1858 паміж Кітаем і Расіяй.

Заключаны 13.6.1858 у г. Цяньцзінь (Кітай). Пашыраў правы рас. купцоў у Кітаі, даваў Расіі права прызначаць консулаў у кіт. парты, адкрытыя для рас. гандл. суднаў, пашырыў на іх рэжым найбольшага спрыяння.

т. 17, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАНЬДУ́Н, Шаньдунскі паўвостраў. Размешчаны на У Кітая, удаецца ў Жоўтае м. на 350 км. Берагі парэзаны залівамі і бухтамі. Узгоркі і горы (выш. да 923 м) укрыты хмызняком; раўніны густа населены. Вырошчваюць пшаніцу, арахіс, тытунь, садавіну. Парты — Цындао, Яньтай.

т. 17, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́ЦКІЯ ПРАЛІ́ВЫ, Балтыйскія пралівы,

сістэма праліваў паміж п-вамі Скандынаўскі і Ютландыя. Злучае Балтыйскае м. з Паўночным м. Уключае пралівы Малы Бельт, Вялікі Бельт, Эрэсун, Катэгат і Скагерак. Д.п. — асн. шлях, які злучае парты Балтыйскага м. з партамі Сусв. акіяна.

т. 6, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)