агавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць.

Перш як чытаць даклад, трэба а.

2. Памылкова сказаць не тое, што трэба.

А. ад хвалявання.

|| незак. агаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксце́сс эксцэ́с, -су м.;

предотврати́ть вся́кие эксце́ссы папярэ́дзіць уся́кія эксцэ́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zapobiec

зак. czemu прадухіліць; папярэдзіць; адхіліць;

zapobiec chorobie — прадухіліць (папярэдзіць) хваробу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

предвари́ть сов., уст.

1. (сделать раньше кого, чего) апярэ́дзіць;

2. (предупредить) папярэ́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страга́ч, ‑а, м.

Разм. Суровая вымова. Розныя загады на мяне былі: і «папярэдзіць», і «паставіць на від», нават страгача неяк абхапіў. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zastrzec się

агаварыцца; зрабіць заўвагу, папярэдзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

папярэ́джанне ср.

1. предупрежде́ние;

2. предотвраще́ние;

3. предупрежде́ние, опереже́ние;

1-3 см. папярэ́дзіць2-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blare2 [bleə] v.

1. рэ́зка гуча́ць;

blare (out) a war ning папярэ́дзіць аўтамабі́льным сігна́лам

2. мо́цна крыча́ць; раўці́, гарла́ніць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Спец. Падтрымліваць (спартсмена, артыста), каб папярэдзіць падзенне або іншыя няшчасныя выпадкі пры выкананні акрабатычных, гімнастычных, цыркавых практыкаванняў.

[Ад фр. passer — перадаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вітамінапрафіла́ктыка

(ад вітаміны + прафілактыка)

выкарыстанне вітамінаў з мэтай папярэдзіць развіццё вітаміннай недастатковасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)